Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адчыніцца ўвосень клюб-рэстаран “Гудвін”?


Начны клюб-рэстаран “Гудвін” зачынены. Прычына — патрабаваньне адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску зьмяніць рэжым працы, каб зачыняцца а 23 гадзіне. У выніку клюб стаўся нерэнтабэльным і мусіў зачыніцца.

З пункту гледжаньня будаўнічых нарматываў Рэспублікі Беларусь, клюб “Гудвін”, знаходзячыся ў жылым будынку, сапраўды не павінен працаваць уначы. Кажа дырэктар Аляксандар Півальцэвіч:

“Ёсьць будаўнічыя нормы Рэспублікі Беларусь, у якіх чорным па белым напісана: у жылых будынках забаронена разьмяшчэньне дыскатэк і прадпрыемстваў грамадзкага прызначэньня плошчай больш за 150 мэтраў квадратных. Ня ведаю толькі, чаму Генпракуратура ўзгадала гэты дакумэнт менавіта цяпер — ён дзейнічае, калі не памыляюся, з 2003 году.

Спасылаючыся на згаданыя будаўнічыя нормы, Генпракуратура рэкамэндавала адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску разабрацца з фактам парушэньня. У адміністрацыі разабраліся і параілі клюбу-рэстарану “Гудвін” зьмяніць рэжым працы, абмежаваўшы яго 23 гадзінаю вечара.
Хто да нас пойдзе ў падвальнае памяшканьне ў летні сэзон? Толькі на начныя мерапрыемствы — канцэрты, дыскатэкі.
Але рэнтабэльным гэткі рэжым працы быць ня зможа.

“Улічваючы, што і так ідзе масавае падзеньне попыту на паслугі грамадзкага харчаваньня, а таксама яшчэ і летні сэзон. Хто да нас пойдзе ў падвальнае памяшканьне ў летні сэзон? Толькі на начныя мерапрыемствы — канцэрты, дыскатэкі. І, улічваючы немагчымасьць гэтага, нашым кіраўніцтвам, заснавальнікамі было прынятае рашэньне зачыняцца з прычыны нерэнтабэльнасьці”.

На дадзены момант “Гудвін” не працуе, супрацоўнікі яго звольненыя. Бліжэй да канца лета будзе прынятае рашэньне, што рабіць далей. Прадстаўнікі клюбу паспрабавалі патлумачыць, што ў жылым будынку фактычна знаходзіцца толькі ўваход. Усе астатнія памяшканьні месьцяцца пад дваровай часткай будынку.

“Запрасілі растлумачыць нам сытуацыю адміністрацыю Цэнтральнага раёну, Галоўнае ўпраўленьне спажывецкага рынку Беларусі, Генпракуратуру, — пакуль што не дачакаліся ад іх адказу. Але, хутчэй за ўсё, мы пакуль што ня будзем змагацца за аднаўленьне дзейнасьці. На дадзены момант мы ня маем магчымасьці наняць кваліфікаванага юрыста, які б нам дапамог”.

На думку начальніцы аддзелу гандлю адміністрацыі Цэнтральнага раёну Людмілы Рыгораўны, аднаўленьне ранейшага рэжыму працы клюбу-рэстарацыі “Гудвін” — малаверагоднае:

“Мы цяпер ім рэкамэндавалі крыху зьмяніць свой кірунак дзейнасьці… Можа, не дыскатэкі, можа, нейкія ранішнія сьняданкі, нейкія іншыя формы дзейнасьці — выязнога гандлю, нешта яшчэ ў гэтым кірунку. Бо, на маю думку, іх вяртаньня ў ранішні рэжым ня будзе дакладна…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG