Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынца будуць судзіць разам з Марцалевым і Халіп


Павал Севярынец
Павал Севярынец
Прызначаная дата суду над зьняволеным сустаршынём стваранай БХД Паўлам Севярынцам. Яго будуць судзіць 11 траўня ў судзе Заводзкага раёну Менску. Пра гэта прэс-службе БХД паведаміла маці Паўла Тацяна Севярынец.

Таксама Тацяна Севярынец паведаміла, што, са словаў адваката Паўла, судовы працэс будзе цягнуцца ня менш, як 5 дзён.

Разам зь Севярынцам будуць судзіць Ірыну Халіп і Сяргея Марцалева. Усіх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле у іх (ч. 1 арт. 342 крымінальнага кодэксу). Судзіць Паўла Севярынца і іншых абвінавачаных будзе судзьдзя Жана Брысіна.

Нагадаем, сустаршыня аргкамітэту партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" Павал Севярынец падчас мінулай выбарчай кампаніі быў кіраўніком штаба іншага сустаршыні БХД, кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Севярынец быў затрыманы ў ноч пасьля выбараў і ўвесь гэты час знаходзіцца ў СІЗА КДБ, так званай «амэрыканцы». У турме Павал рашуча адмаўляецца даваць паказаньні.

Іншыя фігуранты, чые справы аб'ядналі разам -- гэта Сяргей Марцалеў, які падчас мінулай прэзыдэнцкай кампаніі кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, і журналістка Ірына Халіп, жонка і давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG