Яна зьвярнулася да маладафронтаўцаў з заклікам спыніць галадоўку. У яе звароце адзначаецца: “Усім сэрцам я з вамі, але калі галадоўка вас зьняможа, будзе гэта на карысьць тых, хто давёў вас да такога стану”.
Наста Палажанка ад імя галадоўнікаў падзякавала спадарыні Сурвіле за яе хваляваньні, за яе ўвагу:
“Але пры гэтым мы ня проста так распачалі галадоўку. Мы праводзім яе дзеля таго, каб нашы патрабаваньні былі выкананыя. І таму мы не скончым галадоўку, пакуль ня будзем мець пэўных вынікаў”.
Тры ваўкавыскія прадпрымальнікі знаходзяцца пад сьледзтвам. Іх падазраюць у наўмысных падпалах, што яны абвяргаюць. Усе трое маюць праблемы са здароўем. Юры Лявонаў ужо быў у турэмным шпіталі. Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў мэдычным ізалятары. Ён трымае галадоўку пратэсту за кратамі ад 16 красавіка.
І.Сурвіла заклікала спыніць галадоўку