Як і ўчора, сёньня ва ўправе БНФ галадуюць маладафронтаўцы Наста Палажанка, Арцём Дубскі, Мікола Дземідзенка, Яўген Скрабец, Ірына Губская, Ільля Нагорны.
Сёньня ў галадоўнікаў на стале з самай раніцы сьвежыя тульпаны. Кветкі ім прынесла Тацяна Шапуцька -- сяброўка з “Маладога фронту”. У выходныя дні ў пакоі цішэй: не працуе інтэрнэт, ды і наведвальнікаў менш.
Ільля Нагорны расказвае, як пачынаўся сёмы дзень галадоўкі:
“Прачнуліся. Мікола Дземідзенка паехаў у царкву. Наста Палажанка адышла, але хутка вернецца. Нічога надзвычайнага сёньня не было. Глядзім фільмы, слухаем музыку, каб хоць нешта вясёлае ў нас было. Прыходзілі сябры з “Маладога фронту”, наведвалі нас. Адчуваем сябе нібыта добра. Паглядзім, што будзе далей”.
Ільлю разам з Яўгенам Скрабцом затрымалі ў Дзень Перамогі, калі яны выйшлі з Управы падыхаць сьвежым паветрам і накіраваліся ў бок Плошчы Перамогі. На хлопцах былі бел-чырвона-белыя майкі з надпісам “Малады фронт”. Ільля Нагорны тлумачыць:
“Міліцыя затрымала нас за майкі. Мы выйшлі перад пачаткам параду. І супрацоўнікі КДБ спынілі нас – Яўгена Скрабца і мяне. Сказалі, што гэта – іх сьвята. І ў гэтых майках нам няма чаго рабіць на плошчы”.
Сёньня галадоўнікаў пераважна наведваюць сябры з “Маладога фронту”. Мікола Дземідзенка кажа, што зь імі абмяркоўваецца падрыхтоўка да “Маршу незалежнасьці”. Гэта акцыя прызначаная на 14-га траўня:
“Здаецца, ўсё нармальна. Сёньня прыходзілі маладафронтаўцы. Усе – бадзёрыя, шмат народу займаецца агітацыйнай кампаніяй. Вырашалі некаторыя арганізацыйныя моманты. У прынцыпе, усё зразумела. Думалі пра месца збору. Кастрычніцкая плошча была моцна ачэпленая падчас акцыі салідарнасьці. І мы думаем, што пад час маршу будзе цяжка. Але будзем спрабаваць сабрацца. Будзем рабіць так, як ужо вырашылі. Ніякіх зьменаў няма”.
Пакуль я размаўляў з галадоўнікамі да іх завітала народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. Яна ўзрушаная ўмовамі галадоўнікаў: невялічкі пакой, спальнікі на голай падлозе:
“Калі Фралоў, Скрабец ды іншыя галадавалі, дык у іх хоць умовы былі. Там жа кватэра была нармальная. І памыцца можна было. А тут ці ёсьць магчымасьць вам душ прыняць?”
Ірына Губская: “У душ езьдзім дахаты”.
“Да хаты езьдзіце, дзяўчаткі. Божа мой, Божа мой”.
Спадарыня Бандарэнка прасіла моладзь спыніць галадоўку дзеля будучыні. Казала, што імі ганарацца старэйшыя, што, на вялікі жаль, уладам нават такім учынкам нічога не дакажаш. Але галадоўнікі спыняцца ня хочуць. Яны кажуць, што не могуць адмовіцца, паколькі ніводнае патрабаваньне, ні Міколы Аўтуховіча, ні іхнае, дагэтуль нявыкананае.
Зінаіда Бандарэнка на разьвітаньне зрабіла падарунак дзяўчатам-галадоўнікам:
“Мне падаецца, хлопцам тут трошкі лягчэй. А вось дзяўчатам, як жанчыне, здаецца цяжэй. І таму мая такая парада: вы усё-такі сачыце за сваімі тварыкамі. Я вам, Ірына і Наста, прынесла крэм. І вы яго абавязкова наносьце на твар. Таму што сухасьць скуры яна небясьпечная. А вы павінны выйсьці з галадоўкі моцныя і прыгожыя. І мыльцэ вам спэцыяльнае перадаю. Вы ім абавязкова мыйце ручкі і ножкі свае, каб у вас было ўсё ў парадку”.
Сёньня ў другой палове дня ў Асіповічах, куды Арцём Дубскі паехаў да бацькоў, яго затрымалі міліцыянты. У тэлефоннай размове са мною Арцём сказаў, што міліцыянты абяцалі сёньня яго адпусьціць, і ён зьбіраецца вярнуцца да сяброў.