Чэхія як краіна, што старшынюе ў Эўразьвязе, дае зразумець, што працягвае руку ня толькі афіцыйнаму Менску, але па-ранейшаму адчувальна падтрымлівае дэмакратычную апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць.
Івонка Сурвіла, Аляксандар Казулін, Аляксандар Мілінкевіч, Зянон Пазьняк і Станіслаў Шушкевіч учора ўвечары сустракаліся з чэскім прэм'ерам Міркам Тапаланкам. Госьцем нашай ранішняй праграмы ў жывым эфіры быў Станіслаў Шушкевіч.
Ціхановіч: Як бы вы акрэсьлілі зьмест і настрой сустрэчы зь Міркам Тапаланкам?
Шушкевіч: Па-першае, я адчуў сябе ў іншай абстаноўцы, у іншай краіне, таму што перш за ўсё мы прыйшлі да кіраўніка ўраду ня так, як ходзяць у нас у Менску – праз розныя прапускныя пункты, праз праверку на наяўнасьць зброі – а проста так, як да добрых сяброў. Мы гаварылі аб тым, што павінна быць у нас, у Эўропе, у Беларусі, і мы адчулі, што гэты чалавек добра ведае, што робіцца ў Беларусі. Мала што трэба было яму тлумачыць. А яшчэ ў яго вялікае пачуцьцё гумару, ён кажа: “Ну, тут мне тут яшчэ засталося два-тры дні, але палітыка, якую праводзіць Чэхія ў міжнародных дачыненьнях, мала залежыць ад таго, які тут урад і хто на чале ўраду, таму што тут у нас дэмакратычная краіна, і мы хацелі б існаваць у дэмакратычным асяродзьдзі, а таму хацелі б бачыць дэмакратычнай і Беларусь”.
Так што гэта чалавек, які разумее сытуацыю ў Беларусі, хоча ёй дабра, і мы гаварылі аб тым, што канкрэтна можа зрабіць Чэхія, што канкрэтна можа зрабіць Эўразьвяз...
Ціхановіч: ... вось я якраз пра гэта й хацела ў вас спытаць. Пакуль што мы ведаем толькі праект дамовы “Усходняга партнэрства” – ён яшчэ будзе падпісаны і пазьней агалошаны – але як вы зразумелі з гэтых перамоваў, з папярэдніх дакумэнтаў: што зьменіцца пасьля Праскага саміту для Беларусі і што канкрэтна прапануе Эўразьвяз?
Шушкевіч: Размова была такая... людзкая... чалавечая. Эўропа знайшла спосаб выдзеліць пэўныя сродкі на тое, каб ня толькі на Поўдні Эўропы, як гэта было зь Міжземнаморскай праграмай, але і на Ўсходзе Эўропы разьвівалася дэмакратыя. Вывучылі пытаньне аб тым, што было добра на Поўдні Эўропы, а што ня вельмі ўдалося. І з улікам гэтага разьвіваецца новая праграма ўсходняга суседзтва ў параўнаньні з праграмай паўднёвага суседзтва. Беларусь хочуць бачыць прававой дзяржавай, бо яны разумеюць, што цяпер гэта не прававая дзяржава, што гэта дзяржава, у якой няма дэмакратыі, у якой няма выбараў, дзе без падліку галасоў проста прызначаюцца пэўныя пэрсоны. І яны кажуць, што гэта ня лепшы варыянт разьвіцьця на Ўсходзе, таму давайце неяк параім або скажам, што трэба шукаць такі падыход, які б прадугледжваў дабрабыт людзей, каб людзі адчувалі сябе прыстойна. І мала што трэба было тлумачыць Мірку Тапаланку, бо ён разумее, што ў Беларусі, і разумее тое, што ён знаходзіцца апошнія дні на чале ўраду Чэхіі, і ён кажа так: калі мы з вамі высьветлім пэўныя пытаньні, то і тыя, хто будзе далей на чале ўраду, і тыя, хто будзе ўзначальваць Эўразьвяз – яны пойдуць тым шляхам, які мы зараз з вамі агаворым.
Ціхановіч: Словам, прэм'еры мяняюцца, а палітыка і тактыка застаюцца. Мне ўчора давялося прысутнічаць на адной з вашых сустрэч зь беларускімі студэнтамі ў Празе і была сьведкам, што вам задавалі і вострыя пытаньні, і папракалі – чаму, напрыклад, беларуская апазыцыя нясе паразу за паразай... Якія ў вас увогуле ўражаньні ад дыялёгу з моладзьдзю, якая мае ўжо ня толькі беларускі, але й замежны досьвед?
Шушкевіч: Уражаньне такое, што калі людзі жывуць на Захадзе, яны перастаюць разумець, што можа быць такі ідыятызм, які ёсьць у нашай Беларусі. Людзі не разумеюць, як можна так на пузе паўзьці ў Расею і падпарадкоўвацца ўсім гэтым расейскім канонам і яе жаданьню быць вялікай імпэрыяй з латкамі на ўсім адзеньні і навязваць сваю лінію і разам з тым ня мець у сябе нічога людзкага, быць краінай, у якой траціна насельніцтва жыве ніжэй узроўню жабрацтва. І людзі гавораць: гляньце ў іншы бок, паглядзіце, як мы жывем. Яны не навязваюць нам свайго падыходу, а кажуць так: ёсьць іншы падыход, ёсьць краіны,л у якіх ёсьць мас-мэдыі, а ня ўрадавая прапаганда. Ёсьць людзкі падыход, дык давайце будзем жыць па-людзку. Нам прыемна было гаварыць на гэтую тэму безь нейкіх жорсткіх падыходаў да таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі, і адчуваецца, што Эўропа шукае шляхі, каб Беларусь далучылася да цывілізаванага сьвету.