СЛУХАЦЬ:
6-га траўня да чатырох актывістаў Маладога фронту, якія абвясьцілі бестэрміновую галадоўку, далучыліся яшчэ 7 маладафронтаўцаў. “Таксама пра ўдзел у тэрміновай галадоўцы нам паведамілі некалькі простых грамадзянаў. Гэтыя людзі выказваюць салідарнасьць з усімі рэпрэсаванымі ў Беларусі”, — сказаў “Свабодзе” Мікола Дземідзенка з Маладога фронту. Разам зь ім у штаб-кватэры БНФ галадуюць Наста Палажанка, Андрусь Цянюта і Арцём Дубскі.
У якіх умовах праходзіць галадоўка? ГЛЯДЗІЦЕ ВІДЭА.