Івонка Сурвіла госьцяй "Начной Свабоды" 5-га траўня. Цалкам інтэрвію чытайце заўтра, а зараз прапануем фрагмэнт, які тычыцца сустрэчы зь Мірэкам Тапаланкам:
Сурвіла: Размова была вельмі сымпатычнай. Ён вельмі добра ведаў сытуацыю. І мы фактычна прадставілі нашыя галоўныя жаданьні. Адно з іх, якое мы лічым вельмі важным - зьберажэньне беларускай культуры. Каб якім-небудзь спосабам было напісана ў пратакол намаганьняў Эўропы, каб ня нішчылася беларуская культура.
Гэта, як вам ведама, культурай карыстаюцца ўсе імпэрыялісты, нішчачы яе, каб асіміляваць край альбо заняць край. Дзеля гэтага нашая культура была зьнішчаная поўнасьцю. І цяпер працягвае нішчыцца. А паколькі калі "Партнэрства" гэтае будзе сапраўды такім, якога жадае Эўропа, а не спадар Лукашэнка, калі яно будзе карысным для Беларусі, дык вельмі важна, каб гэта не дало магчымасьці Лукашэнку далей зьнішчаць нашую культуру. І фактычна, найбольш часу правялі з спадаром прэм'ер-міністрам Чэхіі, дыскутуючы пра гэтае пытаньне.
Івонка Сурвіла: Цудоўныя ўражаньні ад сустрэчы з моладзьдзю
Зянон Пазьняк: Прэм’ер падтрымаў нашу пазыцыю