Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: Цудоўныя ўражаньні ад сустрэчы з моладзьдзю


Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла

Сёньня ў Празе Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Казулін сустрэліся зь беларускімі студэнтамі.

Сурвіла: “Уражаньні ад сустрэчы з моладзьдзю цудоўныя. Размаўлялі ня толькі пра палітыку, але і пра лёс нацыянальнай культуры, беларускай мовы. Мы казалі пра тое, што вельмі важна даць зразумець Эўропе, да якой ступені культура ў выпадку Беларусі грае важную ролю для здабыцьця дэмакратыі і захаваньня нашага народу”.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла разам з былымі кандыдатамі на прэзыдэнта Беларусі Зянонам Пазьняком, Станіславам Шушкевічам, Аляксандрам Казуліным і Аляксандрам Мілінкевічам знаходзяцца ў Празе на запрашэньне міністэрства замежных спраў Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе. У праграме візыту — сустрэча з прэм’ер-міністрам Чэхіі Мірэкам Тапаланкам, міністрам замежных спраў Карлам Шварцэнбэргам і іншымі палітыкамі.

Зянон Пазьняк: “Прэм’ер падтрымаў нашу пазыцыю”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG