"Гэтая сустрэча ў хуткім часе адбудзецца, таму што ў ёй ёсьць неабходнасьць. Рыхтуецца працоўны візыт ва Ўкраіну прэзыдэнта Беларусі, затым будзе афіцыйны візыт. Мы рыхтуем цэлы пакет дакумэнтаў да гэтых сустрэч", - адзначыў дыплямат.
У прыватнасьці, адзначыў І.Ліхавы, гаворка ідзе аб ратыфікацыі беларускім парлямэнтам Дамовы аб дзяржаўнай мяжы ад 1997 году.
Пры гэтым ён выказаў здагадку, што "можа быць, з часам гэтая мяжа страціць сваё значэньне, як гэта адбылося ў Эўразьвязе".
Украінскі амбасадар таксама лічыць неабгрунтаванымі абвінавачваньні Расеі ў зрыве Кіевам транзыту расейскага газу.