Портнікаў: Ці лічыце вы, спадарства, што прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка стане ўдзельнікам саміту “Усходняга партнэрства” ў Празе або беларускі лідэр устрымаецца ад удзелу ў гэтай сустрэчы, якая, аднак, завершыцца далучэньнем Белаурсі да гэтай праграмы Эўрапейскага Зьвязу для краін Цэнтральанй і Ўсходняй Эўропы?
Фядута: Я перакананы ў тым, што сёньня, прынамсі, Аляксандар Лукашэнка мае намер узяць удзел у гэтым саміце. Але магчымыя, як кажуць, варыянты. Калі ён сапраўды хоча, каб Беларусь далучылася да “Ўсходняга партнэрства”, то, вядома, яму было б мэтазгодна ня ехаць туды, а паслаць міністра замежных спраў Сяргея Мартынава. А вось у тым выпадку, калі для яго асабісты ўдзел важнейшы за падпісаньне адпаведнага дакумэнту, то я думаю, што ён паедзе абавязкова.
Шарамет: Я згодны з Аляксандрам Іосіфавічам. Мне здаецца, што асабісты ўдзел нашмат важнейшы для беларускага прэзыдэнта, чым нейкія складаныя палітычныя і геапалітычныя схемы. Яму трэба такім чынам пацешыць уласнае эга. Беларускі прэзыдэнт абавязкова паедзе ў Прагу для таго, каб прадэманстраваць сваім няпрыецялям “кузькіну маці...”
Цалкам размову чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.