Паводле праваабаронцаў, яшчэ ў 1996 годзе адмысловая камісія Вярхоўнага Савета XIII скліканьня па прававой ацэнцы парушэньняў прэзыдэнтам Беларусі Канстытуцыі і законаў краіны прызнала, што, пераступіўшы крымінальны закон, Лукашэнка страціў паўнамоцтвы прадстаўляць Беларусь і ў якасьці яе прэзыдэнта падпісваць міжнародныя пагадненьні.
Праваабаронцы нагадваюць, што цяпер “па палітычных матывах у турме знаходзяцца лідэры прадпрымальніцкага руху Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка”. Праваабаронцы просяць Вацлава Клаўса “данесьці нашу пазыцыю да ведама ўсіх асобаў, зацікаўленых у больш цеснай палітычнай і эканамічнай інтэграцыі з народам Беларусі на прынцыпах павагі да правоў чалавека і вяршэнства закону”.