У падрыхтоўцы акцыяў да сёлетняй гадавіны аварыі на ЧАЭС Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы робяць акцэнт на рэгіёнах, — заявіў сустаршыня АДС, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
“Ва ўсіх мерапрыемствах галоўным зьместам будуць тры тэмы: крызіс, Чарнобыль і атамная станцыя”.
Гомельская абласная кааліцыя АДС падала заяўку на правядзеньне 26 красавіка мітынгу ў Гомелі і заплянавала паездкі апазыцыйных лідэраў па найбольш пацярпелых ад радыяцыі раёнах: 24 красавіка яны мяркуюць наведаць Ветку, Чачэрск і Карму, 25 красавіка — Хойнікі, Брагін і Нароўлю.
Актывісты апазыцыі зьбіраюцца правесьці інфармацыйную кампанію ў гэтых раёнах Гомельшчыны, ускласьці кветкі да памятных знакаў, сустрэцца зь мясцовымі жыхарамі, паведаміў прадстаўнік Гомельскай абласной кааліцыі АДС Васіль Палякоў. Заявак на масавыя акцыі яны падаваць не зьбіраюцца:
“Для таго каб ускладаць вянкі і кветкі, дазвол не патрэбны. А калі мы будзем заганяць сябе ў нейкія рамкі, гэта толькі будзе ўскладняць дзейнасьць АДС”.
Згоду на ўдзел у паездках па Гомельшчыне ўжо далі Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька. Традыцыйна ў гэты ж час забруджаныя раёны Беларусі наведвае і Аляксандар Лукашэнка.
Лідэры АДС заедуць таксама ў Астравецкі раён Гарадзеншчыны, дзе ўлады зьбіраюцца будаваць АЭС. Актывіст мясцовага руху супраць АЭС Мікалай Уласевіч паведаміў, што тут падалі заяўку на тое, каб правесьці 24 красавіка сход у Астраўцы з удзелам уладаў і апанэнтаў будаўніцтва АЭС. На 25-га заплянаваны пікет, а на 27-га — “круглы стол” з удзелам навукоўцаў. Аднак Мікола Ўласевіч не разьлічвае лёгка атрымаць дазвол на гэтыя акцыі.
“Улада ў гэтым сэнсе паводзіць сябе гвалтоўна, не даюць нам друкаваць нашыя матэрыялы, артыкулы… Калі мы не атрымаем дазвол, то, напэўна, будзем гэтую нашую інфармацыйную кампанію супраць будаўніцтва АЭС праводзіць у нейкім іншым фармаце”.
Да гадавіны аварыі на ЧАЭС заплянаваныя акцыі апазыцыі і ў Магілёве: мітынг, пікеты. Апрача таго, там зьбіраюцца замовіць імшу па ахвярах Чарнобылю ў касьцёлах і цэрквах. У Горках да гадавіны аварыі на ЧАЭС мяркуюць стварыць антыядзерную групу, у Быхаве — правесьці для моладзі круглы стол пра чарнобыльскія праблемы. Магілёўскія незалежныя выданьні зьбіраюцца прысьвяціць па адным з красавіцкіх нумароў праблемам Чарнобылю і будоўлі АЭС у Астравецкім раёне.
У Менску прадстаўнікі АДС падалі заяўку на правядзеньне традыцыйнага Чарнобыльскага шляху на 26-га красавіка. У гэты дзень яны зьбіраюцца правесьці шэсьце ад Акадэміі навук да чарнобыльскай капліцы.