Ваўкавыскіх прадпрымальнікаў арыштавалі 8 лютага. Гучна, цэлыя машыны спэцназу зь Менску зачышчалі Ваўкавыск так, што аб гэтым дагэтуль распавядаюць толькі шэптам у невялічкім гарадку.
Усім тром прад'яўленыя абвінавачваньні паводле артыкула 218 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці). Мінула два месяцы, а сьледзтва так і ня скончана. А ў мінулы панядзелак у Ваўкавыску быў арыштаваны яшчэ і галоўны мэханік кампаніі “Сьціф-Транс”, Віктар Макуць, які доўгі час працаваў разам з арыштаванымі.
Старшыня арганізацыйнага камітэту па стварэньні рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня вэтэранаў баявых дзеяньняў “Абаронцы Айчыны” Аляксандар Камароўскі і старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву” Алег Воўчак напісалі адкрыты ліст да Генэральнага пракурора з патрабаваньнем вызваліць палітзьняволеных.
Праваабаронцы падкрэсьліваюць: яны не спрабуюць ўмешвацца ў сьледчы працэс, але іх хвалюе тое, што затрыманых вінавацяць у падпале маёмасьці службовых асобаў, а за гэтыя злачынствы ўжо былі асуджаныя людзі і нават панесьлі пакараньне.
Аўтуховіча спрабуюць абвінаваціць у стварэньні злачыннай групы ў ліпені 2007 году, але, як гаворыцца ў лісьце, у той час ён адбываў пакараньне ў вязьніцы.
Праваабаронцы таксама канстатуюць, што і зброі, і выбуховых рэчываў падчас ператрусу ў арыштаваных знойдзена не было.
Алег Воўчак лічыць, што сьледзтва насамрэч не займаецца выкрываньнем тых злачынстваў, па якіх была ўзбуджаная крымінальная справа, а шукаюць зброю, якая нібыта магла быць недзе ў Ваўкавыску. Праўда, зь яго слоў, гэта справа можа стаць і поўнай нечаканасьцю.
Воўчак: “Мы вырашылі напісаць Генэральнаму пракурору, каб ён сур’ёзна вывучыў матэрыялы справы і паглядзеў, хто падстаўляе яго й Лукашэнку. Тут яўна праглядваецца барацьба пэўных кланаў. Вось нядаўна адхілілі Навумава, а хутка можа здарыцца, што гэта самае адбудзецца з Васілевічам”.
Што датычыць палітзьняволеных, праваабаронцы патрабуць іх адпусьціць і гатовыя ўзяць іх на парукі.
Камароўскі: “Калі б яны былі вінаватыя, яны б даўно ўжо мелі б канкрэтныя абвінавачваньні й сядзелі б напоўніцу. Я перакананы на 1000%, што людзі сядзяць ні за што. Гэта ваеннапалонныя, палітычныя ваеннапалонныя...”
Дочкі Юры Лявонава і Уладзімера Асіпенкі сказалі мне, што таксама зьбіраюцца пісаць скаргі Генэральнаму пракурору, паколькі ніякага сьледзтва ў дачыненьні іх бацькоў не праводзіцца і на волю іх не адпускаюць.
Людміла Асіпенка яшчэ распавядала, што яе маці адмовіліся выдаваць вайсковую пэнсію бацькі, хаця раней гэта рабілі без праблемаў. Зь яе слоў, адпаведную паперу ў ваенкамат напісаў сьледчы.
Пасьля кансультацый з юрыстамі яна ўжо напісала скаргі ў розныя інстанцыі, але адказаў пакуль няма.