Традыцыйная кніга ў эру інтэрнэту надалей будзе знаходзіць сваіх пакупнікоў, упэўнены дырэктар выдавецтва “Радыёла-плюс” Уладзімер Сіўчыкаў. І згадвае словы аднаго пэрсанажа старой кінастужкі:
“Быў адзін такі адмоўны герой, які казаў: “Нічога ня будзе, толькі тэлебачаньне. Ні-чо-га. І тэатру ня будзе”... Але, як бачым, прайшло тры-чатыры дзесяцігодзьдзі – і тэатар жыве, і мае дзеці маюць ужо лэп-топы, але нічога, кніжкай жывем”!
І ўсё ж кожная эпоха мае свае плюсы і свае мінусы, кажа спадар Сіўчыкаў. І кніжныя выдавецтвы жывуць не без праблем:
“Цяжкасьці знайсьці добрага аўтара, цяжкасьць угадаць, патрапіць. Бо кніжны бізнэс, акрамя іншага, гэта заўсёды рызыка. Ты можаш рыхтаваць паўгоду пэўнае выданьне, і зусім ня факт, што твой калега не апярэдзіць цябе на тыдзень ці на два, ці на месяц, і ня выкіне на рынак аналягічнае выданьне”.
Пакуль выдаўцы шукаюць добрых аўтараў, аўтары шукаюць “сваіх” выдаўцоў, распавядае маладая беларуская літаратарка Марыйка Мартысевіч:
“Наколькі я ведаю з кантактаў з маладымі таленавітымі аўтарамі, якія яшчэ дагэтуль не выдаваліся, то праблема ў асноўным адна: яны ня ведаюць, куды ісьці са сваёй кніжкай. Ужо маюць, што паказаць, але ня ведаюць, як выдаць і, самае галоўнае, дзе ўзяць грошы на гэта”.
Марыйка Мартысевіч нават вывела формулу кола праблемаў сучаснай беларускай літаратуры:
“У беларускай літаратуры ёсьць замкнёнае кола з трох праблемаў: адсутнасьць грошай, адсутнасьць мэнэджмэнту ў літаратуры і адсутнасьць даверу чытача. Так атрымліваецца, што прыўнясеньне хоць аднаго з гэтых элемэнтаў зрушыць сытуацыю зь месца тут жа. Але насамрэч даверу чытача не заваюеш бязь якаснай прэзэнтацыі твору, бяз мэнэджмэнту. А на якасную прэзэнтацыю патрэбныя грошы”.
Але на ўласна фінансавым пытаньні актуальныя праблемы беларускай кнігі не канчаюцца, адзначае Ўладзімер Сіўчыкаў:
“Калі пэўныя асобы выступаюць з заявамі, што ў дзяржаўных крамах трэба прадаваць толькі кнігі, выдадзеныя дзяржаўнымі выдавецтвамі, то я лічу, што гэта цалкам ненармальна. А з другога боку, калі ёсьць ліцэнзія і ёсьць канкурэнцыя паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі выдавецтвамі, то я лічу, пэўныя нішы знойдуцца і для тых, і для іншых”.