У Вадзіма Лакізы я пацікавіўся: як ён успрымае такія незвычайныя, як на Беларусь, раскопкі ў мясьціне, дзе будуецца гідраэлектрастанцыя і якая апынецца на дне вадасховішча?
“З аднаго боку мы ведаем, што ў зону затапленьня трапляюць як мінімум 33 помнікі археалёгіі – гэта стаянкі, паселішчы і адно гарадзішча жалезнага веку і цэлы шэраг селішчаў эпохі сярэдневякоўя, – расказвае Вадзім Лакіза. – Яны будуць страчаныя, пакуль будзе дзейнічаць ГЭС. З другога боку, будаўніцтва ГЭС мае навуковае значэньне, таму што мы атрымалі магчымасьць правесьці комплексныя навуковыя дасьледаваньні ў даволі значным маштабе: такога ў гісторыі беларускай археалёгіі да гэтага моманту, магчыма, і не было”.
Вадзім Лакіза зазначае, што ў зоне будаўніцтва ГЭС на Нёмане праводзяцца раскопкі і ажыцьцяўляецца археалягічны нагляд за землянымі работамі. Але складанасьць у тым, што станцыю заплянавана закончыць у сьнежні наступнага, 2010 году, таму будаўнікі сёньня вельмі сьпяшаюцца:
“То й мы павінны свае археалягічныя дасьледаваньні нейкім чынам паскараць, мяняць мэтодыку, нават тактыку. Не сакрэт, што земляныя работы наносяць часам шкоду помніку археалёгіі. І яшчэ калі казаць пра гідраэлектрастанцыю Гарадзенскую, то тут на будаўніцтве свая спэцыфіка: многія помнікі археалёгіі, якія выяўленыя яшчэ ў 2003 годзе, даволі складана вызначаюцца на мясцовасьці неспэцыялістамі. І часам прыходзіцца нават тлумачыць і даказваць, што тут менавіта жылі нашыя далёкія продкі, і што гэта важна і неабходна дасьледаваць”.
Тое, што земляныя работы ў месцы, дзе будзе Гарадзенская ГЭС, адбываюцца цяпер напоўніцу, пацьвердзілі ў дырэкцыі будоўлі:
“Трэба праехаць па аб’екце, паглядзець шырыню, размах. Вы ўяўляеце, што гэта такое, калі працуюць дваццаць арганізацыяў на плошчы дзьве тысячы гектараў? Гэтага не ахапіць, гэта трэба з самалёта глядзець – дзе, што і як працуецца. Гэта катлаван можна паглядзець: два гектары, недзе на глыбіні сто мэтраў поўзаюць самаскіды, як карабкі запалкавыя”.
Як сказалі ў дырэкцыі будоўлі, сёньня на месцы будучай Гарадзенскай ГЭС працуюць каля пяцісот чалавек.