Вядучы канфэрэнцыі Ўладзімер Мацкевіч паведаміў, што, на жаль, афіцыйныя ўлады пакуль не зьявіліся на гэтым форуме, хаця сярод выступаючых павінен быць прадстаўнік МЗС Беларусі. Таму першым слова ўзяў Часовы павераны ў справах прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі. Жан-Эрык Хольцапфель. Ён прадставіў ініцыятыву “Ўсходняе партнэрства” і расказаў пра Форум грамадзянскай супольнасьці, які мяркуецца стварыць у рамках гэтай ініцыятывы.
Арганізатарамі канфэрэнцыі выступаюць Плятформа падтрымкі супрацоўніцтва беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасьці і мясцовых улада разам з брусэльскім офісам “За дэмакратычную Беларусь”.