Паводле ягоных словаў, Аляксандар Лукашэнка прыбудзе ў італьянскую сталіцу 26 красавіка менавіта з мэтай наведаньня Ватыкану. Таксама адбудуцца і перамовы беларускага кіраўніка з кіраўніком італьянскага МЗС.
Тым часам, паводле Reuters, Ватыкан пацьвердзіў, што прэзыдэнт Беларусі атрымае аўдыенцую ў папы Бэнэдыкта XVI, магчыма, 27 красавіка.
Прэсавы сакратар Беларускай рыма-каталіцкай царквы, ксёндз Аляксандар Амяльчэнья паведаміў: “Мы ня можам ні абвергнуць, ні пацьвердзіць гэтую інфармацыю, але найбліжэйшым часам яе пракамэнтуем”.
На пытаньне журналістаў, ці адбудзецца сустрэча беларускага кіраўніка з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам Італіі, Франка Фратыні адказаў: “Пакуль пратаколы знаходзяцца ў працы”. Міністар Фратыні дадаў, што пакуль ня ведае парадку дня абодвух кіраўнікоў.