Запрасіў “Тутэйшых” лялек у сталіцу суседняй краіны тамтэйшы Аб’яднаны цэнтар беларускіх ініцыятываў.
На сцэне Гарадзенскага абласнога лялечнага тэатру спэктакль “Тутэйшыя” паводле п’есы Янкі Купалы паставіў рэжысэр Мікалай Андрэеў амаль дваццаць гадоў таму. І ўвесь гэты час спэктакль ідзе зь аншлягам, — кажа адзін з чатырох актораў, што граюць у “Тутэйшых”, Віктар Шалкевіч.
“Часта мы яго ў Горадні паказваем. І кожны раз — пры поўнай залі. Людзі прыходзяць неаднаразова, некаторыя глядзяць яго ў сёмы ці восьмы раз. Ведаю такіх”.
З посьпехам паказвалі гарадзенцы “Тутэйшых” і ў іншых гарадах краіны. Летась у лістападзе на X Міжнародным фэсьце “Славянскія тэатральныя сустрэчы” ў Гомелі стваральнікі спэктаклю атрымалі дзьве ўзнагароды.
А вось замежныя паказы знакамітага спэктаклю, нягледзячы на тое, што тэатар пабываў у многіх краінах, ня частыя. Віктар Шалкевіч узгадаў, дзе трупа была з “Тутэйшымі” за мяжой, без запінкі.
“Мы былі зь імі толькі ў Польшчы — у Кракаве, у Ўроцлаве, у Варшаве і ў Беластоку”.
Літва стане другой краінай, чые гледачы змогуць ацаніць майстэрства гарадзенскіх лялечнікаў у зусім не дзіцячым спэктаклі. Колькасьць квітоў на “Тутэйшых” у Вільні абмежаваная. У залі лялечнага тэатру ўсяго 230 месцаў. Што праўда, і шырокай рэклямы арганізатары не давалі, абмежаваўшыся афішамі ў некалькіх беларускіх культурных і адукацыйных асяродках.