Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэўся зь мітрапалітам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
Размова адбылася ў Архікатэдральным саборы Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску.
Тадэвуш Кандрусевіч паінфармаваў кіраўніка дзяржавы пра дзейнасьць рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Гэта — другая па колькасьці вернікаў канфэсія. Мітрапаліт казаў пра “пэўную дынаміку ў супрацоўніцтве дзяржавы і Касьцёлу, пра крокі ў вырашэньні шэрагу праблемаў”, у прыватнасьці — будоўлі храмаў.
Аляксандар Лукашэнка таксама закрануў тэму храмаў:
“Мы вельмі высока цэнім місію каталіцкай царквы і вас асабіста. Трэба сказаць, што я не магу выставіць нейкія прэтэнзіі (па вялікім рахунку) вашаму кіраўніцтву царквой і царкве ў цэлым. У тым ліку і па самым цяжкім пытаньні — адбудове старых храмаў і пабудове новых. Вы гэта робіце вельмі хутка. Калі ўжо ўзялі зямлю альбо пачалі будаваць храм, то вы будуеце хутка. Гэта мяне таксама задавальняе, бо я даўгабудаў не люблю”.
Аднак напярэдадні сустрэчы арцыбіскуп казаў і пра нявырашаныя праблемы:
“Касьцёл знаходзіцца ў вельмі цяжкой сытуацыі. 30% парафій ня маюць месца, дзе яны могуць цэлебраваць сьвятую імшу. Не заўсёды лёгка таксама атрымаць рэгістрацыю, і яшчэ цяжэй — атрымаць дазвол на пабудову касьцёлу, атрымаць нейкі пляц. Мне часамі гэта не заўсёды зразумела. Далей — вельмі цяжкая сытуацыя пэрсанальная. Сёньня ў нас працуе каля сотні сьвятароў: 2/3 зь іх — гэта грамадзяне Беларусі, і 1/3, альбо 30%, — замежнікі. І мне цяжка зразумець, што нам сёньня не дазваляюць, каб прыехалі сьвятары з-за мяжы”.
Гісторык Анатоль Сідарэвіч зьвяртае ўвагу на тое, што за чатыры дні да сёньняшняй сустрэчы Аляксандар Лукашэнка ў Маскве сустрэўся з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Там, як паведамляюць мэдыі, абмяркоўваліся “праблемныя пытаньні”. Гэтыя дзьве падзеі невыпадковыя, лічыць навуковец:
“Тут ёсьць самая непасрэдная сувязь. Лукашэнка ўзяў вядомую формулу, што Беларусь ёсьць мост паміж Усходам і Захадам. І ў час візыту ў Менск дзяржаўнага сакратара Яго Сьвятасьці кардынала Бэртоні Лукашэнка прапанаваў Менск як месца сустрэчы папы і маскоўскага патрыярха. Я не выключаю, што ў Маскве ён з Кірылам і пра гэта гаварыў, пацьвярджаў сваю гэтую ідэю. І, канечне ж, паслаць мэсыдж сьвятому айцу можна праз тутэйшага мітрапаліта. Таму, можа, Лукашэнка хоча выступіць пасярэднікам паміж трэцім Рымам і першым Рымам”.
Філёзаф Валянцін Акудовіч лічыць: калі б такая сустрэча сапраўды адбылася, “кіраўнік беларускай дзяржавы меў бы ад яе неверагодныя палітычныя бонусы. Менск і сам Лукашэнка апынуліся б у цэнтры ўвагі ўсяго каталіцкага і праваслаўнага сьвету”:
“І ўжо іншая рэч, што наўрад ці расейскія царкоўныя ўлады пагодзяцца на такі варыянт. Таму што калі яны адважацца зрабіць крок насустрач каталіцызму, то, вядома, зробяць усё, каб гэтая ініцыятыва зыходзіла ад іх, каб гэта адбывалася ў Белакаменнай, у цэнтры праваслаўя. І, канечне, яны не аддадуць тут ініцыятывы, як бы гэтага ні хацелася, як бы гэта ні мроілася Аляксандру Лукашэнку”.
Фота — president.gov.by |
СЛУХАЦЬ: