Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдаўскі прэзыдэнт хоча перападліку галасоў


Прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін зьвярнуўся з просьбай да Канстытуцыйнага суду краіны, каб той дазволіў поўны перападлік галасоў, пададзеных на парлямэнцкіх выбарах 5 красавіка. Перападлік галасоў быў адным з патрабаваньняў апазыцыі, якая абвінаваціла ўлады ў фальшаваньні выбараў.


У просьбе да Канстытуцыйнага суду Варонін напісаў: „Я перакананы, што поўны перападлік галасоў стане важным аргумэнтам для падтрыманьня палітычнай стабільнасьці, міру і ўзаемнага даверу ў Малдове”.

Гэты крок Вароніна назіральнікі ўспрымаюць як даволі нечаканы, паколькі ўлады ўзялі сытуацыю ў Кішынэве пад свой кантроль, і пасьля двух дзён пратэстаў і беспарадкаў, учора на вуліцы малдаўскай сталіцы вярнуўся спакой.

перакананы, што поўны перападлік галасоў стане важным аргумэнтам для падтрыманьня палітычнай стабільнасьці, міру і ўзаемнага даверу ў Малдове
Адзінай уступкай уладаў на карысьць апазыцыйных патрабаваньняў стаўся ўчорашні дазвол Цэнтральнай выбарчай камісіі на тое, каб цягам чатырох найбліжэйшых дзён апазыцыйныя партыі праверылі выбарчыя сьпіскі і параўналі іх з колькасьцю бюлетэняў, афіцыйна ўкінутых у выбарчыя урны.

Паводле аб’яўленых вынікаў, за Партыю камуністаў прагаласавалі 49,48 працэнтаў выбарнікаў, за Лібэральную партыю, Лібэральна-дэмакратычную партыю і альянс „Наша Малдова” адпаведна 13,14 працэнтаў, 12,43 працэнтаў і 9,77 працэнтаў. Астатнія восем партый не пераадолелі 6-адсоткавага бар’еру. Гэта дае камуністам 60 мандатаў з 101 у парлямэнце, а тром апазыцыйным партыям — 41 мандат.

Сёньня апанэнты малдаўскага ўраду плянавалі арганізаваць мірны пратэст у Кішынэве супраць абвешчанай выбарчай перамогі камуністаў, аднак ніхто, акрамя журналістаў, не зьявіўся на вызначаным месцы.

Назіральнікі не выключаюць, што ўладам удалося застрашыць патэнцыйных маладых пратэстоўцаў хваляй рэпрэсій пасьля захопу дэманстрантамі парлямэнту і прэзыдэнцкай адміністрацыі 7 красавіка. Пасьля двухдзённых пратэстаў улады арыштавалі каля 200 чалавек.

Міліцыя скарыстае ўсе патрэбныя сродкі, каб бараніць канстытуцыйны парадык Малдовы, уключна з ужываньнем зброі
А ўчора камуністычны прэм’ер-міністар Малдовы, Зінаіда Грэчаная, папярэдзіла, што ўлады гатовыя ўжыць зброю, каб прадухіліць далейшыя забурэньні:

„Арганізатары найбольшага злачынства ў гісторыі Рэспублікі Малдова плянуюць зноў выкарыстаць дзяцей заўтра і ў нядзелю, каб граміць іншыя дзяржаўныя будынкі. Калі мы дазволім усё гэта, цяжка будзе пазьбегчы чалавечых ахвяраў. Міліцыя скарыстае ўсе патрэбныя сродкі, каб бараніць канстытуцыйны парадык Малдовы, уключна з ужываньнем зброі”.

Тым часам Расея, якая трымае каля 1000 вайскоўцаў у Прыднястроўі, сэпаратысцкім рэгіёне Малдовы, заклікала Эўразьвяз „абараніць сувэрэнітэт Малдовы” і выказала занепакоенасьць тым, што дэманстранты ў Кішынёве 7 красавіка размахвалі „румынскімі сьцягамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG