Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Філарэт блаславіў адпяваньне Яны Паляковай


“2 красавіка мы хадзілі на прыём да ўладыкі Філарэта, склалі зварот на ягонае імя. Нас, мяне і суседку Паляковай, прыняў сакратар мітрапаліта. Раніцай 10 красавіка маці Яны, Неаніна Міхайлаўна, атрымала блаславеньне ад мітрапаліта Філарэта, каб адпець Яну Палякову”, - паведаміла БелаПАН юрыстка Тамара Сяргей.


15 красавіка – 40 дзён ад дня сьмерці Паляковай.

Праваабаронца Яна Палякова скончыла жыцьцё самагубствам у ноч на 7 сакавіка ў сваёй кватэры ў Салігорску. За 3 дні да таго Салігорскі суд прызнаў жанчыну вінаватай у ілжывым даносе на супрацоўніка міліцыі і асудзіў на 2,5 года “хіміі”. Яна Палякова вінаватай сябе не прызнала і пасьля суду сказала знаёмым, што “ніколі ня будзе зэчкай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG