Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Яне Паляковай адбудзецца 17-га красавіка ў Менскім абласным судзе. Скаргу будзе разглядаць судовая калегія ў складзе трох судзьдзяў. Іх прозьвішчы назавуць ужо на паседжаньні. Пра гэта “Свабодзе” паведаміла праваабаронца Тацяна Равяка са спасылкай на адвакатку Мар’яну Сямешку. Адвакатка дамагаецца адмены прысуду і пасьмяротнай рэабілітацыі Яны Паляковай:
“У тым ліку Мар’яна Сямешка адзначае парушэньне права на абарону, як падчас суду, гэтак і падчас дасудовага расьсьледаваньня. І пра іншыя абставіны справы, якія прывялі, на яе думку, да незаконнага прысуду Яне Паляковай у выглядзе 2,5 гадоў «хіміі»”.
3 сакавіка Салігорскі суд прызнаў праваабаронцу Яну Палякову вінаватай у паклёпе на міліцыянта Віктара Пугачова. Паклёпам суд палічыў скаргу Паляковай у пракуратуру, паводле якой участковы міліцыянт нібыта зьбіў жанчыну ў райаддзеле міліцыі. Суд пастанавіў, што словы Паляковай не адпавядалі рэчаіснасьці. Праз тры дні пасьля гэтага Яна Палякова павесілася ў сваёй кватэры.
Ці зьбіраюцца сваякі і знаёмыя нябожчыцы прыехаць на разгляд касацыйнай скаргі з Салігорску ў Менск? Да маці Яны Паляковай Неанілы Міхайлаўны дазваніцца не ўдалося — жанчыны не было дома, а мабільнага тэлефона яна ня мае. Актывістка з Салігорску Ларыса Насановіч сказала, што маці Паляковай “абавязкова зьбіралася ў суд”. Сама Ларыса Насановіч таксама плянуе паехаць у суд і не выключае, што да яе далучацца й іншыя актывісты. Спадарыня Насановіч распавяла пра грамадзкую падтрымку Неаніле Паляковай, якая засталася зусім адна:
“Людзі да яе розныя прыходзяць, і мы некалькі разоў былі. Грошы трохі ёй перадаюць, вось і з Гомеля знаёмыя дасылалі грошы. Зь Менску таксама, і мы тут трохі зьбіралі. Як можам, дапамагаем”.
Тым часам у штаб-кватэры руху “За свабоду” працягваюцца перамовы з другім адвакатам, які будзе бараніць інтарэсы Яны Паляковай. Адвакат паспрабуе аспрэчыць рашэньне пракуратуры Салігорску, якая вырашыла не заводзіць крымінальную справу паводле артыкулу аб давядзеньні да самагубства. Адвакат, зь якім вядуцца перамовы, просіць пакуль не называць ягонага імя. Затрымку ў падпісаньні кантракту адвакат патлумачыў тым, што дагэтуль ня вырашана, ці дазволіць яму пракуратура азнаёміцца з вынікамі праверкі, якая адбылася пасьля сьмерці Яны Паляковай.