Як паведамляе Інтэрфакс, на цэнтральнай плошчы Кішынэву сабралася некалькі соцень чалавек. Дэманстранты скандуюць: “Далоў камуністаў!”, “Далоў дыктатуру!”, “Свабода!”. Паліцыя ачапіла будынак ураду.
Мінулай ноччу затрымана каля 200 удзельнікаў дэманстрацыі пратэсту супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў, пераможцай якіх абвешчаная камуністычная партыя Малдовы.
Апазыцыя дамагаецца пераліку галасоў.