Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Малдовы адмаўляюцца ад пераліку галасоў


Сілы бясьпекі Малдовы вярнулі кантроль над парлямэнтам і адміністрацыяй прэзыдэнта ў Кішынэве.


Гэтыя будынкі ўчора былі захопленыя і разрабаваныя дэманстрантамі, якія пратэставалі супраць абвешчанай перамогі на парлямэнцкіх выбарах кіроўнай Камуністычнай партыі Малдовы.

9

Частка дэманстрантаў, якая заставалася ноччу побач з будынкам парлямэнту ля вогнішчаў, была арыштаваная.





Заходнія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра сьмерць адной жанчыны і раненьне каля сотні чалавек у часе сутычак паліцыі з дэманстрантамі.

Улад Філат, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Малдовы сёньня заявіў, што Цэнтральная выбарчая камісія адмаўляецца пералічваць галасы, пададзеныя на мінулых выбарах. Ён выказаў дапушчэньне, што пасьля гвалтоўных пратэстаў апазыцыі магчымыя “вельмі сур’ёзныя рэпрэсіі”.

Прэзыдэнт Уладзімер Варонін абвінаваціў апазыцыю ў спробе арганізацыі дзяржаўнага перавароту.

Расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў, які ўжо павіншаваў малдоўскіх камуністаў зь перамогай, заклікаў да хуткага і спакойнага вырашэньня канфліктнай сытуацыі ў Малдове. Эўразьвяз, ЗША і ААН заклікалі бакі ўстрымацца ад гвалту.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG