Да 30 красавіка прадоўжана расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце зьнішчэньня памятных крыжоў у Курапатах, паведаміў БелаПАН сьледчы Мінскага РУУС маёр міліцыі Сяргей Булко.
Такое рашэньне праваахоўных органаў сьледчы матываваў тым, што толькі 6 красавіка ён атрымаў матэрыялы псыхоляга-псыхіятрычнай экспэртызы падазроных і псыхіятрычнай — сьведкі Аляксандра Макава.
З 4 сакавіка гэтая справа знаходзілася на экспэртызе, на падрыхтоўку якой адводзіцца да 30 дзён.
11 студзеня сьледчым Бараўлянскага аддзела Менскага РУУС Аленай Хільчук быў спынены крымінальны перасьлед двух непаўналетніх менчукоў, затрыманых вечарам 1 лістапада 2008 году Аляксандрам Макавым і Алегам Сьвірыдавым на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасьці I катэгорыі “Месца зьнішчэньня ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты” і падазроных у зьнішчэньні памятных крыжоў. Сваё рашэньне сьледчы матывавала тым, што доказаў, атрыманых падчас расьсьледаваньня, недастаткова для перадачы справы ў суд і прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці маладых людзей — вучняў школы і прафтэхвучылішча.
У канцы студзеня намесьнік пракурора Менскага раёну Эрнэст Кайро прызнаў “незаконным і неабгрунтаваным” рашэньне спадарыні Хільчук. 29 студзеня крымінальная справа з указаньнямі была накіраваная ў Менскае РУУС для дадатковага папярэдняга расьсьледаваньня. З 28 лютага сьледчы Сяргей Булко вядзе гэтую справу, рашэньне па якой ён мае намер прыняць пасьля атрыманьня экспэртнага заключэньня.
За апошнія тры гады па фактах вандалізму ў Курапатах, з 1993 года ўнесеных у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў як помнік гісторыі міжнароднага значэньня, трэці раз распачынаецца крымінальная справа. У першых двух выпадках злачынцы не былі ўстаноўленыя.