Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ў Гомельскую вобласьць абвінаваціў Расею ў тым, што яна не выконвае дамоўленасьцяў і не здымае абмежаваньняў ва ўзаемным гандлі. Ён заявіў, што “трэба перастаць поўзаць на каленях па расейскіх кабінэтах”, і калі расейцы не пускаюць на свае рынкі, трэба шукаць іншыя вэктары экспарту. Маўляў, у Расеі “больш несумленнага стаўленьня да нас”. Калі Беларусь не выбірае газ, ёй прад’яўляюць штрафныя санкцыі. Дамовіліся пра цану на газ у 150 даляраў за тысячу кубамэтраў, а прыяжджаюць і кажуць, што трэба плаціць больш.
Паводле Лукашэнкі, калі б у Расеі скасавалі абмежаваньні, якія перашкаджаюць доступу беларускіх тавараў на расейскі рынак, то “нам было б лягчэй напалову”. Аднак за гэта расейскі бок прапануе Беларусі падзяліцца сваёй уласнасьцю. Кіраўнік краіны заявіў, што “ніхто ў цяперашніх умовах нічога прадаваць ня будзе. Трэба паціху дывэрсыфікаваць экспарт і выходзіць на іншыя рынкі”. З чым жа зьвязаныя такія абвінавачаньні з боку кіраўніка краіны на адрас яе хаўрусьніка?
Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук патлумачыў:
“З тым, што не далі крэдыту, з тым што патрабуюць за камэрцыйныя крэдыты актывы ў заклад, ёсьць пытаньне аб прызнаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. І наагул з тым, што Расея павінна быць крыніцай крызісу, які прыйшоў на Беларусь. Каб Лукашэнка мог потым сказаць: вось Расея нас не пускае — і таму мы вымушаны рабіць непапулярныя захады і рэформы”.
Паводле Яраслава Раманчука, беларускі бок таксама не пускае расейскія тавары на свой рынак. І гэта адказ на тое, што Расея адмаўляцца даваць грошы без усялякіх умоваў.
“Мы бачым такую жорсткую рэакцыю, бо цана на газ у першым квартале — 213 даляраў, з нафтаю таксама ўжо такой датацыі ня будзе. Расейцы ня хочуць пускаць беларускія тавары на свой дзяржаўны заказ.Гэта крызіс стасункаў, крызіс той мадэлі, якая была абрана паміж Беларусьсю і Расеяй. І тое, што прайшлі чуткі, што будуць будавацца нейкія пункты пропуску тавараў на беларуска-расейскай мяжы, сьведчыць пра тое, што саюзная дзяржава дэ-факта падыходзіць да свайго лягічнага канца”.
Таксама Аляксандар Лукашэнка зьвінаваціў расейскі бок: маўляў, той ня робіць канкрэтных крокаў па выкарыстаньні расейскага рубля ў якасьці рэгіянальнай рэзэрвовай валюты. І не дае крэдыту ў 100 мільярдаў расейскіх рублёў. Паводле маскоўскага палітоляга Андрэя Суздальцава, афіцыйны Менск адмаўляецца інфармаваць расейскі бок адносна плянаў продажу вытворчых актываў. Ён мяркуе, што Расея ня супраць даць крэдыт у 100 мільярдаў рублёў — але дзеля таго, каб на гэтую валюту перайшоў гандаль энэрганосьбітамі. А беларускі бок перайначвае: маўляў, няма рублёвай масы для гандлю.
“Выбачайце, але чым жа гандлявалі раней? Якую масу выкарыстоўвалі? Хадзіў даляр. Ну праканвэртуйце даляр на рубель, і будзе вам рубель. Гэта такая беларуская манера: грошы былі, грошы зьніклі. Яны хочуць, каб Расея пракрэдытавала беларускі экспарт на расейскі рынак. Крэмль павінен купіць беларускія тавары, якімі забітыя склады ў Беларусі. А што будзе рабіць Крэмль з гэтымі трактарамі і МАЗамі? А потым высьветлілася, што гэтыя грошы патрэбныя для вырашэньня сацыяльных пытаньняў у Беларусі. Каб паказаць насельніцтву, што Масква аплочвае дрэйф Лукашэнкі на Захад. Таму ніякага пераходу на расейскі рубель няма. Вырашаецца праблема ўлады. Патрэбны грошы на ўладу”.
СЛУХАЦЬ:
Паводле Лукашэнкі, калі б у Расеі скасавалі абмежаваньні, якія перашкаджаюць доступу беларускіх тавараў на расейскі рынак, то “нам было б лягчэй напалову”. Аднак за гэта расейскі бок прапануе Беларусі падзяліцца сваёй уласнасьцю. Кіраўнік краіны заявіў, што “ніхто ў цяперашніх умовах нічога прадаваць ня будзе. Трэба паціху дывэрсыфікаваць экспарт і выходзіць на іншыя рынкі”. З чым жа зьвязаныя такія абвінавачаньні з боку кіраўніка краіны на адрас яе хаўрусьніка?
Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук патлумачыў:
“З тым, што не далі крэдыту, з тым што патрабуюць за камэрцыйныя крэдыты актывы ў заклад, ёсьць пытаньне аб прызнаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. І наагул з тым, што Расея павінна быць крыніцай крызісу, які прыйшоў на Беларусь. Каб Лукашэнка мог потым сказаць: вось Расея нас не пускае — і таму мы вымушаны рабіць непапулярныя захады і рэформы”.
Паводле Яраслава Раманчука, беларускі бок таксама не пускае расейскія тавары на свой рынак. І гэта адказ на тое, што Расея адмаўляцца даваць грошы без усялякіх умоваў.
“Мы бачым такую жорсткую рэакцыю, бо цана на газ у першым квартале — 213 даляраў, з нафтаю таксама ўжо такой датацыі ня будзе. Расейцы ня хочуць пускаць беларускія тавары на свой дзяржаўны заказ.
Тое, што прайшлі чуткі, што будуць будавацца нейкія пункты пропуску тавараў на беларуска-расейскай мяжы, сьведчыць пра тое, што саюзная дзяржава дэ-факта падыходзіць да свайго лягічнага канца.