Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казулін: "Навумаў – апошні з магіканаў"


Аляксандар Казулін пра адстаўку ЎЗладзімера Навумава: "Зразумела, што гэта апошні з магіканаў, які быў ў блізкім атачэньні Лукашэнкі з тых даўніх часоў і які вельмі шмат ведае".


Аляксандар Казулін: Цяперашняе МУС нагадвала колішняе міністэрства бясьпекі -- МГБ ў былым СССР, якое было над усімі, і над сыстэмамі кантролю і над усімі астатнімі спэцслужбамі.

Гэта, канечне, прыводзіла да вельмі шырокай карумпаванасьці. Таму гэта значыць разьвітаньне... Не разьвітаньне, а прыкрыцьцё гэтага мінулага і спробу, канечне, і ў цяперашніх умовах вырашаць надзённыя праблемы.

Юры Дракахруст: Ці можна чакаць, што не будзе больш такіх зьяваў, як новыя крымінальныя справы супраць апазыцыйных актывістаў ці брутальныя разгонаў маніфэстацый?

Казулін: Брутальныя разгоны маніфэстацый не залежаць ад асобы, хаця Навумаў адыграў сваю асабістую ролю ў гэтым сэнсе. Але зараз Навумаў ужо ня можа быць тым, хто кантралюе ўсе сілавыя структуры. цяпер ёсьць чалавек, які гэта кантралюе, гэта Віктар Лукашэнка.

Дракахруст: І ўсё ж, на Ваш погляд, якія зьмены ва ўнутранай і магчыма зьнешняй палітыцы Беларусі выкліча адстаўка Ўладзімера Навумава?

Казулін: Я лічу, што зараз улада апранае нейкі новы строй і імкнецца даказаць сьвету, што гэты касьцюм ёй вельмі пасуе. Але ж сутнасьць вылазіць і будзе вылазіць далей. Цяпер ні на каго нельга будзе сьпісаць, бо ўсе тыя людзі, якія былі навідавоку, сышлі ў цень. Таму зараз, усё што будзе рабіцца, будзе датычыцца спадара Лукашэнкі і ягоных сыноў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG