Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон разьлічвае на Беларусь


Паводле міжнародных ваенных назіральнікаў, кіраўнік Цэнтральнага камандаваньня амэрыканскага войска генэрал Дэвід Пэтрэус у пошуках альтэрнатыўных шляхоў паставак неваенных грузаў у Баграм разьлічвае на Беларусь, Украіну і Латвію.

Як падае пакістанскае інтэрнэт-выданьне The News International, ужо вызначаныя таксама іншыя маршруты транспартыроўкі ежы, мэдыкамэнтаў, будаўнічых матэрыялаў для вайсковага кантынгенту ў Аўганістане. Яны пройдуць праз Таджыкістан, Туркмэністан.

3 красавіка адпаведныя дамоўленасьці былі заключаныя з прадстаўнікамі Міністэрства абароны Ўзбэкістана. Перавозкі будуць ажыцьцяўляцца чыгуначнымі, шасэйнымі і авіяшляхамі. Назіральнікі не выключаюць, што Вашынгтон таксама заключыў дамоўленасьць аб пастаўках з перапрацоўчымі кампаніямі Казахстану і Азэрбайджану.

Неабходнасьць пошукаў дадатковых шляхоў неваенных паставак асабліва востра насьпела ў апошнія месяцы, калі напады на аўтакалёны на тэрыторыі Пакістану сталі больш жорсткімі, а таксама ў сувязі з пагрозай закрыцьця базы “Манас” у Кыргыстане.

Як пішуць ваенныя аглядальнікі, можна быць упэўненым, што ніводная з гэтых краін - Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан, Казахстан, Азэрбайджан, Беларусь, Украіна - ня стануць перашкаджаць гэтым пастаўкам. Хіба што калі Расея, а дакладней дуэт Мядзьведзеў - Пуцін ня выступяць рэзка супраць. Масква зацікаўленая ў захаваньні свайго уплыву над постсавецкімі краінамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG