Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскія каналы няма грошай


Кабэльныя апэратары Беларусі ад 1 красавіка адмаўляюцца ад уключэньня ў свае пакеты пяці расейскіх тэлеканалаў.


Гэта “Первый канал. Всемирная сеть”, “РТР-Планета”, “НТВ-Мир”, “Рен-ТВ” і TVCI.

Такое рашэньне, паводле БЕЛТА, прынятае сёньня на паседжаньні праўленьня Тэлекамунікацыйнага галіновага зьвязу Беларусі.

Прычыны выключэньня згаданых каналаў з кабэльных сетак — эканамічныя: расейскія праваўладальнікі каналаў падымаюць пытаньне пра павелічэньне абанэнцкай платы для трансьляцыі ў Беларусі. У той жа час гэтыя каналы дублююцца ў пакетах кабэльных апэратараў. Беларускія гледачы маюць магчымасьць глядзець іх сумесныя вэрсіі.

Пазыцыю беларускіх кабэльных апэратараў расейскі бок прыняў з разуменьнем. У цяперашніх эканамічных умовах беларускія апэратары імкнуцца такім чынам выжыць.

Паводле БЕЛТА, цяпер у сетках кабэльных апэратараў Беларусі трансьлюецца 119 праграм, зь якіх каля 60 — расейскія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG