Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДС хочуць стаць “больш карыснымі і зразумелымі людзям”


У Берасьці 28 сакавіка прайшла канфэрэнцыя абласной кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. На ёй было вырашана засяродзіцца на вырашэньні сацыяльных праблем беларусаў, каб, паводле слоў Сяргея Калякіна, стаць “больш карыснымі і зразумелымі людзям”.

У прыватнасьці, АДС вырашылі дамагацца:

  • паўнавартаснага кантролю за дзейнасьцю структур ЖКГ па выкананьні абавязкаў перад жыхарамі;
  • вылучэньня зь бюджэту Берасьця сродкаў, каб дзеці, студэнты, інваліды й пэнсіянэры маглі езьдзіць у грамадзкім транспарце за палову цаны;
  • зьніжэньня падатковай нагрузкі для малога і сярэдняга бізнэсу;
  • перакваліфікацыі звольненых работнікаў прадпрыемстваў за кошт наймальніка;
  • павелічэньня дапамогі па беспрацоўі да 50% мінімальнага спажывецкага бюджэту;
  • адмены працоўных кантрактаў у цяперашняй форме;
  • сацыяльных гарантый і льгот для малазабясьпечаных слаёў насельніцтва ды іншага.

Каб хутчэй дазнавацца пра людзкія праблемы, на канфэрэнцыі прапанавалі стварыць у раёнах “гарачыя лініі” АДС.

У канфэрэнцыі бралі ўдзел 50 актывістаў рэгіянальных структур Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ і руху “За Свабоду”, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG