Мікола Баўсюк раздаваў у Горадні партыйны бюлетэнь. Яго затрымалі міліцыянты і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Мікола Баўсюк — каардынатар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў Гарадзенскай вобласьці. Праз паўтары гадзіны спадара Баўсюка выпусьцілі з пастарунку.
Пасьля гэтага ён паведаміў нам праз тэлефон, што раздаваў на “Паўднёвым” рынку першы нумар бюлетэню БХД, у якім паведамляецца пра стварэньне новай партыі. Большую частку ён пасьпеў раздаць, забралі ў яго толькі сямнаццаць асобнікаў.
Міліцыянты сказалі, што будуць разьбірацца з выходнымі дадзенымі і потым патэлефануюць яму. Яшчэ яны сказалі, што да іх паступіў званок ад аднаго з прадпрымальнікаў, які паведаміў, што на рынку распаўсюджваюць “антыдзяржаўную інфармацыю”.