Трыпута – адна з падпісантак дакумэнтаў, якія пададзеныя на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі
Яна “была выкліканая да свайго начальніка, які, спаслаўшыся на тэлефанаваньне з Міністэрства юстыцыі, пагражаў ёй непрыемнасьцямі на працы за удзел у аргкамітэце ў справе стварэньня партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”, - кажа сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. “Літаральна, дыялёг гучаў так: “Ты ставіла подпіс?” Лідзія Трыпута адказала, што ставіла. Тады начальнік заявіў наступнае: “Працаваць далей хочаш?”.
“Калі улада будзе працаваць такімі брутальнымі мэтадамі, то нам прыйдзецца выключыць жанчыну са сьпісу сяброў аргкамітэту, бо губляць працу падчас крызісу не хочацца нікому”, перадае словы Рымашэўскага прэсавая служба БХД.
“Мы расцэньваем гэтыя дзеяньні як пачатак палітычнага ціску і зьвязваем іх з тым, што днямі кіраўніцтва БХД накіравала ў Міністэрства юстыцыі усе неабходныя дакумэнты для рэгістрацыі партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”, - заявіў Віталь Рымашэўскі.