Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры ЭЗ абмяркуюць беларускае пытаньне ў замку


27-28 сакавіка кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Эўразьвязу правядуць нефармальную сустрэчу ў замку Глубока над Влтавай у Паўднёвай Чэхіі, доме продкаў Карэла Шварцэнбэрга.


Нефармальныя перамовы, на якіх разглядаюцца актуальныя ды далікатныя пытаньні, дыпляматы называюць “гімных”. У гонар нямецкага замку Gymnich пад Бонам, дзе ў 1970-я адбылася першая неафіцыйная сустрэча высокіх дыпляматаў ЭЗ.

Сёньня на сустрэчы размова пойдзе пра сытуацыю на Блізкім Усходзе і дачыненьні зь Беларусьсю.

Дыскусія па беларускім пытаньні ініцыяваная Нідэрляндамі, паведамляюць эўрапейскія СМІ. Кіраўнік нідэрляндзкага МЗС Максім Фэрхагэн неаднойчы выступаў за ўзмацненьне санкцыяў у дачыненьні да беларускіх уладаў. Фэрхагэн выказаўся супраць візавага мараторыя для прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і высокіх беларускіх чыноўнікаў яшчэ на 9 месяцаў у часе апошняй сустрэчы міністраў ЭЗ у Брусэлі, на якім вырашалася пытаньне іх працягу.

Максім Фэрхагэн
Паводле Максіма Фэрхагэна, далучэньне Беларусі да праграмы “Ўсходняе партнэрства” не выключае ўдзелу Лукашэнкі на травеньскім саміце ЭЗ. У выніку многія эўрапейскія лідэры могуць трапіць у няёмкае становішча. Яны будуць вымушаныя паціснуць руку чалавеку, якога лічаць “апошнім эўрапейскім дыктатарам”. Складанасьць сытуацыі ў тым, што ЭЗ усё ж гатовы да збліжэньня зь Менскам, што і прадэманстравалі апошнія сакавіцкія сустрэчы ЭЗ на вышэйшым узроўні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG