Як паведамляе Хартыя-97, адна з навучэнак сказала, што ведае, што такое Дзень волі – “гэта калі адмарозкі зьбіраюцца і пачынаюць крычаць”. Пасьля гэтага Мар`яна Грузьдзіловіч распавяла дзецям, што гадавіну ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі сьвяткуюць інтэлігентныя людзі, якія ладзяць мірныя акцыі.
На наступны дзень са спадарыняй Грузьдзіловіч сустрэліся кіраўнікі цэнтру, якія заявілі пра яе звальненьне. Як выявілася, дзяўчына, якая падала рэпліку пра “адмарозкаў”, паскардзілася бацьку, палкоўніку МУС.
Кіраўніцтва таксама паведаміла Мар`яне Грузьдзіловіч, што бацькі навучэнцаў напісалі калектыўную скаргу на тое, што ў цэнтры адбываецца агітацыя за апазыцыю.