Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лебедзі ўпрыгожылі Дзень Волі ў Баранавічах


Дабравесьце ў Баранавічы прынесьлі на шыкоўнай белі сваіх крылаў некалькі дзесяткаў лебедзяў.


Птушкі з каралеўскай асанкай адарылі баранаўцаў вясновым настроем і зрабілі возера ля горада найпапулярнейшым месцам для наведваньняў.

Птушак кормяць людзі. І для многіх гэта не толькі забаўка, бо лёд на возеры адступіў толькі трошкі ад берагоў. Птушкам бракуе ежы й вады.

Баранаўцы зьдзіўляюцца, чаму мясцовыя ўлады не зьвяртаюць увагі на падзею, якая прыўнесла трохі фарбаў у гарадскую аднастайнасьць. Прынамсі, службам МНС было б не складана арганізаваць доступ да вады птушкам. Таму ратаваньнем лебедзяў баранаўцы займаюцца стыхійна, далучаючы да справы і дзяцей. Птушкі ж плацяць ім сваёй даверлівасьцю.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG