Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вядзе перамовы зь Мядзьведзевым


Сустрэча адбываецца ў загараднай рэзыдэнцыі расейскага кіраўніка Завідава Цьвярской вобласьці.


Як паведамляе Інтэрфакс, на пачатку сустрэчы А.Лукашэнка заявіў Д.Мядзьведзеву пра важнасьць выкананьня рашэньняў, ухваленых кіраўнікамі краін у лютым:

“Зноў пачынаюць круціць-вярцець пасьля нашых сустрэч. Яшчэ раз пацьвярджаю і лічу, што мы зрабілі рашучыя крокі, упершыню дамовіліся па ўсіх пытаньнях. Каб гэта не засталося на паперы, трэба кантраляваць выкананьне гэтых рашэньняў”.

Паводле А.Лукашэнкі, Беларусь забясьпечвае працай 10 мільёнаў чалавек у Расеі, бо, напрыклад, МАЗ і БелАЗ купляюць да 70% сваіх камплектуючых у Расеі.

Д.Мядзьведзеў прызнаў, што яны з Лукашэнкам “набралі патрэбную частату сустрэч”. Летась яны сустракаліся 6 разоў, сёлета ўжо другі раз.

Дзьмітры Мядзьведзеў выказаў спадзеў, што сёньня яму з Лукашэнкам удасца яшчэ прагуляцца па падмаскоўнай рэзыдэнцыі.

Разам з А. Лукашэнкам у Расею прыбыў і ягоны малодшы сын Мікалай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG