Візыт арганізаваны на запрашэньне расейскага боку. Сёньня заплянаваная сустрэча А.Лукашэнкі з расейскім прэзыдэнтам А.Мядзьведзевым, якая адбудзецца ў загараднай рэзыдэнцыі “Русь” у Завідава Цьвярской вобласьці.
Як паведамляе прэсавая служба А.Лукашэнкі, будзе абмеркавана больш за 20 пытаньняў, перш за ўсё эканамічнага характару: рэалізацыя сумеснага антыкрызіснага пляну, крэдытна-фінансавае супрацоўніцтва, будаўніцтва Расеяй атамнай станцыі ў Беларусі.