– Як чалавеку, які зьвязаны зь “Белсатам” ад першага дня выхаду гэта канала ў этэр, мне вельмі няёмка выказваць хоць нейкія ўласныя меркаваньні наконт апошніх навінаў з Варшавы. Але думаю, што магу падзяліцца са слухачамі “Свабоды” адным анэкдотам, а дакладней – сапраўднай гісторыяй, якая адбылася са мной на самым пачатку дзейнасьці “Белсату”.
Цэзары Галіньскі. Сёлета ў верасьні яму 40 гадоў. Зь іх амаль траціну аддаў працы карэспандэнтам “Газэты выборчай” ў Беларусі а таксама супрацоўнікам польскай службы Бі-Бі-Сі і Радыё Свабодная Эўропа /Радыё Свабода. Перадаваць свае матэрыялы ў заходні друк Цэзар пачаў ад 1991 году. Спадар Галіньскі супрацоўнічаў тады і зь незалежнымі беларускімі СМІ — газэтай “Свабода”, гродзенскай “Біржай інфармацыі”. Цяпер жыве ў Беластоку, а працуе там і ў Варшаве, на тэлеканале Белсат. Таму добра ведае, што адбываецца ў Менску, Горадні, Магілёве… |
Але ўрэшце рэшт, ня вытрымала: “Proszę pana, – кажа. – Czy tu jest ta RUSKA telewizja?” – пытаецца.
Я ледзь з крэсла не зваліўся. Аднак падумаў, трэба скарыстацца момантам і данесьці праўду ў народ. Растлумачыў, што тэлебачанне ня рускае, але беларускае, намаляваў геапалітычную карціну...
Пані слухала уважліва. Але ўсё ж такі рысу падвяла яна. – “А я лічу, – сказала аўтарытэтна, - што ў Польшчы трэба польскае тэлебачаньне!”
Супраць такога аргумэнту я быў бездапаможны. Засталося толькі ветліва развітацца.
Яшчэ таварыш Ленін казаў, што дзяржавай можа кіраваць кухарка. Пакуль можна толькі здагадвацца, як суадносіцца з магчымымі рашэньнямі польскіх тэленачалнікаў і міністэрскіх чыноўнікаў гэты своеасаблівы vox populi, пачуты з вуснаў варшаўскай прыбіральшчыцы...