Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аліеў пайшоў шляхам Лукашэнкі


Ільхам Аліеў
Ільхам Аліеў

На рэфэрэндуме ў Азэрбайджане ўхваленыя папраўкі ў канстытуцыю краіны. Асноўная зь іх здымае абмежаваньне на займаньне пасады прэзыдэнта адной асобай.


Як і ў Беларусі да рэфэрэндума 2004 года, у Азэрбайджане існавала забарона пераабраньня прэзыдэнтам адной асобы больш за два разы.

Паводле старшыні ЦВК Азэрбайджана Мазаіра Панахава, 92,17% выбарцаў прагаласавалі за выключэньне з канстытуцыі гэтага пункта, - паведамляе РІА “Новости”.

Гэта дае магчымасьць дзейнаму кіраўніку краіны І.Аліеву зноў балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах у 2013 годзе.

Ільхам Аліеў кіруе краінай з 2003 году, ён заняў пасаду прэзыдэнта пасьля сьмерці свайго бацькі – былога прэзыдэнта і партыйнага кіраўніка Азэрбайджана часоў Брэжнева Гейдара Аліева.

У 2004 годзе падобныя зьмены ў Канстытуцыі Беларусі краіны праз рэфэрэндум ініцыяваў А. Лукашэнка. Ад таго часу яго магчымасьці быць прэзыдэнтам неабмежаваныя 2 тэрмінамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG