Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладлену Функ дэпартуюць


Паводле адваката Зьмітра Гарачкі, сакратарка Зэльцэра Ўладлена Функ (Брускова) знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Гомелі.


“У міліцыі мне сказалі, што прынятае рашэньне аб яе прымусовай дэпартацыі. Потым сказалі, што паколькі самы танны цягнік у Расею — гэта дызэль, пойдзе аб 11 гадзіне раніцы заўтра, яе вырашылі трымаць у ізалятары. Яна ад гэтага ў шоку, бо яе мусілі вызваліць, а фактычна не вызваляюць”.

Паводле Зьмітра Гарачкі, на імя Ўладлены Функ ёсьць электронны білет на самалёт у ЗША. “Таксама выехаць у Расею на любым цягніку — не праблема. Тое, што яе вырашылі затрымаць да 13 сакавіка — неабгрунтавана і незаконна”, — мяркуе Зьміцер Гарачка.

Уладлена Функ (Брускова) была асуджаная на 1 год зьняволеньня. Яе судзілі за спробу камэрцыйнага шпіянажу і падробку дакумэнтаў разам з Эмануілам Зэльцэрам, амэрыканскім адвакатам, уцягнутым у скандал вакол спадчыны грузінскага мільярдэра Бадры Патаркацышвілі. Эмануіл Зэльцэр быў асуджаны беларускім судом на 3 гады зьняволеньня і адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG