Нягледзячы на фінансавы крызіс, у першыя месяцы 2009 году Беларусь перажывае сапраўднае нашэсьце ня толькі расейскіх выканаўцаў, але і вядомых заходніх гуртоў. Што вабіць артыстаў у Менск ды іншыя беларускія гарады? Ці існуе попыт на самыя разнастайныя прапановы?
У найбольшай пашане арганізатараў турнэ — беларускія аматары цяжкой музыкі. Многія гатовыя аддаць вялікія грошы, каб нарэшце пабачыць зорак, пік папулярнасьці якіх прыпадаў на 1970-80-я. Аднак заснавальнік менскага рок-клюбу Ўладзімер Зайчанка лічыць, што ўзаемнасьці ў такіх адносінах няшмат. Састарэлыя рокеры толькі ў пэнсійным узросьце рушылі на пасьлясавецкую прастору, каб крыху падзарабіць на сваіх фанатах. Пагатоў у сусьветны фінансавы крызіс круціць носам асабліва не даводзіцца:
“Цалкам такое можа быць. Тую ж групу «Rainbow», якую я вельмі люблю і кожны год мы ладзім пад яе фэстывалі, 35 гадоў мы чакалі. І вось нарэшце сёлета ў лютым музыкі прыехалі. Няхай не зусім у тым складзе, у якім хацелася б, але ўсё ж зьявіліся. «Jethro Tull» сёньня будзе канцэрт, я зьбіраюся ісьці, таксама каманда сусьветнага ўзроўню. Таму зусім не выключаю, што людзі вырашылі крыху пакасіць у нас бабак. Бо калі ў ранейшыя часы яны нас зусім не заўважалі, то зараз едуць усе, каму не лянота. Але пры гэтым дарагія гурты ўсё ж не прыяжджаюць, бо да іхных фінансавых патрабаваньняў мы яшчэ не дарасьлі. Дапусьцім, «Judas Priest» дарагая каманда, «Deep Purple» зараз вельмі дарагая група. Ім тут ніхто такі аванс не заплаціць. Калі той жа «Nazareth» парадку 25 тысяч даляраў максымум каштуе, то «Judas Priest» на ўсе 100 тысяч пацягне”.
Як ужо зазначыў Уладзімер Зайчанка, 10 сакавіка ў менскім Палацы спорту адбыўся канцэрт легендарнай каманды “Jethro Tull”. І хоць пік зорнасьці калектыву прыпаў на ўжо далёкія 1970-я, знайшлося некалькі тысяч ахвотных заплаціць 50-70 даляраў, каб пабачыць Яна Андэрсана і кампанію на ўласныя вочы. За тры тыдні да гэтага ў Менску былі “Rainbow” на чале зь Юргенам Блэкмарам. Тыдзень таму, у Дзень міліцыі, Палац спорту трэсла бразыльская “Sepultura”. Пры канцы сакавіка ў сталіцу прыедуць “Smokie”. Практычна ва ўсіх выпадках ад арыгінальнага калектыву застаецца толькі назва, а склад удзельнікаў тасуецца.
Як удакладняе прадстаўніца аднаго зь менскіх канцэртных агенцтваў Лілія, заходнія дэсанты ўзроўню рок-ідалаў 1980-1990-х для Беларусі ўсё ж выключэньне. На найлепшых канцэртных пляцоўках даўно гаспадараць расейцы. Днямі дае канцэрт Крысьціна Арбакайтэ, неўзабаве падцягнуцца Лаліта, Сяргей Лазараў, Барыс Майсееў, “Машина времени” Андрэя Макарэвіча, Уладзімер Сьпівакоў зь “Виртуозами Москвы”. Канцэрты перабіваюцца творчымі вечарынамі асобных актораў і выязнымі спэктаклямі камэрцыйных тэатральных трупаў, лядовымі шоў. Цягам году некаторыя пасьпяваюць выступіць у Беларусі па 3-4 разы. Мая суразмоўніца кажа, што такая маскультура цалкам разьлічаная на публіку, выхаваную расейскімі тэлеканаламі:
“Насамрэч для гледача гэта дорага, калі параўноўваць нават з той жа Расеяй. Таму ня так складана на сёньняшні дзень арганізаваць канцэрт, калі забіваеш такія кошты.Арганізатары ў шэрагу выпадкаў ня хочуць ствараць для сябе пэўных цяжкасьцяў і зьвяртаюцца да правераных схемаў. Таму і здараецца, што з году ў год рэпэртуар паўтараецца з тымі ж самымі пэрсанажамі. Але надакучыла ўжо адно і тое ж, і ўсе гэтыя выканаўцы адны і тыя ж, песьні ўсё тыя ж. Карацей, нічога новага ў гэтым пляне таксама не адбываецца. Таму, прыкладам, мы хочам неяк перабудавацца. Магчыма, нейкі іншы, не такі масавы жанр узяць за аснову. Цяпер думаем, робім, вярстаем свае пляны на год”.
Кампазытар Эдуард Ханок, які апошнія гады жыве ў Маскве, кажа, што бяз пэўнага лабіяваньня інтарэсаў справа не абыходзіцца. Згадвае, што галоўны збор расейскіх артыстаў адбываецца на “Славянскім базары” ў Віцебску, на якім расейцы дзеляць беларускі рынак на найбліжэйшы год:
“Ну, а як жа інакш? Прыкладам, Ігар Крутой некалькі «Славянскіх базараў» увогуле праводзіў, непасрэдна як прадусар займаўся падборам артыстаў. Круты — гэта адзін зь лідэраў Расеі ў пэўным музычным сэктары. Прычым ня проста музыкі, а музыкі, якая адыгрывае вельмі значную камэрцыйную ролю. І тое, што Крутой заўважная асоба, ніхто аспрэчваць ня будзе. Іншая рэч, што да таго ж «Славянскага базару» кожны па-рознаму ставіцца. Я зараз пішу чарговую кнігу і вось там ужо выкажуся пра тое, што насамрэч пра ўсё гэта думаю. Бо чалавек я незалежны, і кніга атрымаецца нашмат мацнейшая за папярэднюю «Пугачоўшчыну», бо я даўно жыву ў Маскве, у мяне зьмяніўся стыль, я шмат у чым стаў зусім іншым чалавекам”.
На тле гастрольнай дзейнасьці замежнікаў беларускія музыкі выглядаюць сьціпла. Выключэньнем хіба гурт “Ляпіс Трубецкой”, што лішні раз пацьвердзіў учорашні канцэрт у Палацы спорту.
Як лічыць музычны крытык Вітаўт Мартыненка, абыякавае стаўленьне да ўласных здольнасьцяў — у прыродзе беларусаў. Па яго словах, стала звыклай справай пазіраць у рот суседзям, пераконваючы сябе ў іхнай “абранасьці”. У выніку пад кожнае “Эўрабачаньне” па песьні едуць то ў Грэцыю, то ў Расею. А сёлетняму ўдзельніку гэтага конкурсу Пятру Ялфімаву ставіць нумар будуць палякі:
“Ёсьць такое маргінальнае асэнсаваньне самога пастуляту, што, маўляў, няма нацыянальнай рысы. Давайце дамо балалаечку, лапцікі, граблікі, і публіка тады пацягнецца. Ня ў гэтым сэнс. Ёсьць такая штука — адчуваньне нацыянальнага жыцьця. Мы ўсё ж усе жывём па-рознаму. Амэрыканцы па-свойму, манголы — па-свойму, афрыканцы — таксама па-свойму. Дык вось, беларусы не жывуць ніяк. Мы ўсё запытваем, разводзім рукамі — як нам быць? У Расею едзем, і нам Кіркораў фармуе брыгаду паездкі на «Эўрабачаньне». А мы што? У нас няма прадусараў? Бяда ў тым, што ўсе нашы прадусары гатовыя пакланіцца куды і каму заўгодна. Толькі ў гэтым праблема. А таленты ў нас ёсьць, дзякуй Богу”.
На перакананьне кіраўніка менскага рок-клюбу Ўладзімера Зайчанкі, попыт на расейскіх альбо на заходніх артыстаў будзе захоўвацца да таго часу, пакуль Беларусь будзе заставацца ў ролі эўрапейскага закутка — без уласных “зорак”, затое з масіраваным тэлевізійным замбіраваньнем:
“Напэўна, насычанасьці ніколі ня будзе. Мы ж не перакормленыя якія-небудзь немцы ці ўвогуле эўрапейцы. Вось у мяне сябра жыве ў Нямеччыне, выбірае паміж дзясяткамі прапановаў: днямі тэлефануе, маўляў, у гэты момант Блэкмар на сцэну выходзіць. То бок калі каманда сусьветнага ўзроўню, то яна заўсёды будзе запатрабаваная. Нягледзячы на тое, што слухалі яе ў гэтым годзе ці ў мінулым. Прыкладам, «Deep Purple» у Маскву прыяжджаюць рэгулярна, раз на два гады дакладна. «Nazareth» увогуле ўсю Расею ўздоўж і ўпоперак аб’ехалі. «U.D.O.» «Scorpions» у такія гарады едуць, што які-небудзь Філіп Кіркораў пасаромеўся б — Таржок, Тула. Гарады не зусім каб ужо загіблыя, але мне, шчыра кажучы, было дзіўна, што «Nazareth» у Сібіры ледзьве ня ўсе гарады аб’езьдзілі”.
У найбольшай пашане арганізатараў турнэ — беларускія аматары цяжкой музыкі. Многія гатовыя аддаць вялікія грошы, каб нарэшце пабачыць зорак, пік папулярнасьці якіх прыпадаў на 1970-80-я. Аднак заснавальнік менскага рок-клюбу Ўладзімер Зайчанка лічыць, што ўзаемнасьці ў такіх адносінах няшмат. Састарэлыя рокеры толькі ў пэнсійным узросьце рушылі на пасьлясавецкую прастору, каб крыху падзарабіць на сваіх фанатах. Пагатоў у сусьветны фінансавы крызіс круціць носам асабліва не даводзіцца:
Састарэлыя рокеры толькі ў пэнсійным узросьце рушылі на пасьлясавецкую прастору, каб крыху падзарабіць на сваіх фанатах.
Як ужо зазначыў Уладзімер Зайчанка, 10 сакавіка ў менскім Палацы спорту адбыўся канцэрт легендарнай каманды “Jethro Tull”. І хоць пік зорнасьці калектыву прыпаў на ўжо далёкія 1970-я, знайшлося некалькі тысяч ахвотных заплаціць 50-70 даляраў, каб пабачыць Яна Андэрсана і кампанію на ўласныя вочы. За тры тыдні да гэтага ў Менску былі “Rainbow” на чале зь Юргенам Блэкмарам. Тыдзень таму, у Дзень міліцыі, Палац спорту трэсла бразыльская “Sepultura”. Пры канцы сакавіка ў сталіцу прыедуць “Smokie”. Практычна ва ўсіх выпадках ад арыгінальнага калектыву застаецца толькі назва, а склад удзельнікаў тасуецца.
Як удакладняе прадстаўніца аднаго зь менскіх канцэртных агенцтваў Лілія, заходнія дэсанты ўзроўню рок-ідалаў 1980-1990-х для Беларусі ўсё ж выключэньне. На найлепшых канцэртных пляцоўках даўно гаспадараць расейцы. Днямі дае канцэрт Крысьціна Арбакайтэ, неўзабаве падцягнуцца Лаліта, Сяргей Лазараў, Барыс Майсееў, “Машина времени” Андрэя Макарэвіча, Уладзімер Сьпівакоў зь “Виртуозами Москвы”. Канцэрты перабіваюцца творчымі вечарынамі асобных актораў і выязнымі спэктаклямі камэрцыйных тэатральных трупаў, лядовымі шоў. Цягам году некаторыя пасьпяваюць выступіць у Беларусі па 3-4 разы. Мая суразмоўніца кажа, што такая маскультура цалкам разьлічаная на публіку, выхаваную расейскімі тэлеканаламі:
“Насамрэч для гледача гэта дорага, калі параўноўваць нават з той жа Расеяй. Таму ня так складана на сёньняшні дзень арганізаваць канцэрт, калі забіваеш такія кошты.
Адно і тое ж, і ўсе гэтыя выканаўцы адны і тыя ж, песьні ўсё тыя ж.
Кампазытар Эдуард Ханок, які апошнія гады жыве ў Маскве, кажа, што бяз пэўнага лабіяваньня інтарэсаў справа не абыходзіцца. Згадвае, што галоўны збор расейскіх артыстаў адбываецца на “Славянскім базары” ў Віцебску, на якім расейцы дзеляць беларускі рынак на найбліжэйшы год:
“Ну, а як жа інакш? Прыкладам, Ігар Крутой некалькі «Славянскіх базараў» увогуле праводзіў, непасрэдна як прадусар займаўся падборам артыстаў. Круты — гэта адзін зь лідэраў Расеі ў пэўным музычным сэктары. Прычым ня проста музыкі, а музыкі, якая адыгрывае вельмі значную камэрцыйную ролю. І тое, што Крутой заўважная асоба, ніхто аспрэчваць ня будзе. Іншая рэч, што да таго ж «Славянскага базару» кожны па-рознаму ставіцца. Я зараз пішу чарговую кнігу і вось там ужо выкажуся пра тое, што насамрэч пра ўсё гэта думаю. Бо чалавек я незалежны, і кніга атрымаецца нашмат мацнейшая за папярэднюю «Пугачоўшчыну», бо я даўно жыву ў Маскве, у мяне зьмяніўся стыль, я шмат у чым стаў зусім іншым чалавекам”.
На тле гастрольнай дзейнасьці замежнікаў беларускія музыкі выглядаюць сьціпла. Выключэньнем хіба гурт “Ляпіс Трубецкой”, што лішні раз пацьвердзіў учорашні канцэрт у Палацы спорту.
Стала звыклай справай пазіраць у рот суседзям, пераконваючы сябе ў іхнай “абранасьці”.