Усю ноч і раніцу ў Менску ішоў дождж. Сьвяточнай атмасфэры ў горадзе не адчувалася. Аб 11 гадзіне стартаваў маратон на праспэкце Пераможцаў. Нягледзячы на тое, што пераможцу спаборніцтва абяцалі грашовы прыз каля 3 000 даляраў, шматтысячнага натоўпу на месцы правядзеньня мерапрыемства не было.
Каля Палаца спорту выступалі музычныя калектывы, побач разгарнуліся крамкі з рознай сувэнірнай прадукцыяй. Але большасьць людзей была, як звычайна ў суботу, каля рынкаў. Людзі набывалі гародніну і абмяркоўвалі новыя кошты на мяса і кілбасы. Абураныя пакупнікі адзін аднаму каля прылаўкаў падказвалі дзе яшчэ можна набыць некаторыя гатункі кілбас па старых коштах, але новыя кошты ад 30 да 38 тысяч рублёў за кіляграм людзі абмяркоўвалі даволі гучна.
Я спытала некалькі чалавек чаму не пайшлі цяпер на сьвяточныя мерапрыемствы і ці пойдуць увечары на салют.
Мужчына: “ Я не іду на сьвята, таму што ў мяне ня вельмі добры настрой і маса праблемаў. Я не бачу, каб хто-небудзь адчуваў атмасфэру сьвята”.
Студэнт: “Надвор’е ня вельмі добрае – дождж і холадна”.
Дзяўчына: “Гэта небясьпечна, бо ня ведаеш, чаго яшчэ можа чакаць наступным разам і што можа адбыцца”.
Студэнтка: “Узарвуць там яшчэ якую-небудзь бомбу... Я ня веру, што служба бясьпекі можа даць рады”.
Жанчына: “Насамрэч усё гэта небясьпечна. Ня ведаеш чаго чакаць”
Мужчына: “Не. Ня пойдзем. Якое сьвята? Пра што вы гаворыце?!”.
Жанчына: “Да што, вы? Жыцьцё такое дарагое. Такія кошты на мяса і каўбасы! Людзям есьці няма чаго”.
Дзяўчына: “Не, не пайду. Тым больш, што мінулы фэервэрк мяне ня вельмі ўразіў, калі яшчэ дадаць, што я там была. У мяне больш няма ніякага жаданьня”.
Студэнтка: “Ну, мала што там можа здарыцца? Я б не хацела, каб і мае сябры туды пайшлі, бо буду хвалявацца за іх”.
Жанчына: “Якое можа быць сьвята, калі за кватэру трэба заплаціць, дзяцей у школу сабраць, паесьці нешта... Якое можа быць сьвята, калі ты ідзеш на сьвята, а цябе далей мосту, за агароджу не пускаюць?! Для каго гэтае сьвята?!”.
Адметнай рысай сёньняшняга сьвята стала распаўсюджаньне інфармацыі аб тым, што міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме. З экранаў дзяржаўнага тэлебачаньня людзей запэўнівалі, што міліцыянты будуць пільна сачыць за тым, каб не было п’яных, каб не праносілі на мерапрыемствы падазроныя ці небясьпечныя рэчы.
Упершыню ў сьвяточны дзень у выпусках навінаў выступаюць прадстаўнікі МУС у форме.
Назіральнікі лічаць, што значнае памяншэньне колькасьці людзей у параўнаньні з апошнімі сьвяткаваньнямі 3 і 4 ліпеня, выкліканыя ня толькі кепскім надвор’ем і страхам людзей перад новымі тэрактамі.
Яшчэ ў пятніцу з гораду ва ўсіх накірунках рухаліся тысячы аўтамабіляў. Людзі зьехалі на лецішчы і ў вёскі дапамагаць сваякам у сельскай гаспадарцы.
Цягам дня ў розных месцах Менску, пераважна ў раёне праспэкта Пераможцаў, адбываліся выставы і дзіцячыя спартовыя мерапрыемствы. Да 6 вечара людзі маглі набыць мёд на выставе. На Кастрычніцкай плошчы ад 17 да 19 гадзіны справаздачны канцэрт. Пасьля гэтага яшчэ дзьве гадзіны опэрнай песьні на плошчы Свабоды. Апошняе мерапрыемства – фэервэрк заплянаваны на 22 гадзіны і, згодна з графікам будзе доўжыцца 20 хвілінаў.