Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін і Лябедзька паляцелі ў Эўрапарлямэнт


Сёньня былы кандыдат ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Казулін і сустаршыня Палітрады Аб’ядннаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька накіраваліся ў Страсбур. Тут яны 10 сакавіка правядуць сустрэчы з дэпутатамі Эўрапейскага парлямэнту.


Анатоль Лябедзька так камэнтуе мэту паездкі:

“Галоўны перамоўшчык з афіцыйным Менскам – гэта Эўразьвяз. А Эўрапарлямэнт і Эўразьвяз маюць адну карнявую сыстэму. І хаця галоўнымі зьяўляюцца выканаўчыя структуры, тым ня менш многае залежыць і ад эўрапейскіх парлямэнатроў. Таму вельмі важныя на гэтым этапе камунікацыі зь імі. Таму што могуць яны ўплываць на рашэньні Эўракамісіі і Рады міністраў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG