Учора позна ўвечары ў Эўрапарлямэнце прайшлі дэбаты пра стратэгію Эўразьвязу адносна Беларусі. У іх узяла ўдзел эўракамісар па зьнешніх сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр. Эўрапейцы чакаюць, што ў Беларусі ня будзе палітвязьняў, адбудуцца зьмены ў выбарчым заканадаўстве і працы мэдыяў, ня будзе перасьледу апазыцыянэраў, будзе забясьпечана свабода сходаў і аб’яднаньняў.
Бэніта Фэрэра-Вальднэр адзначыла, што рэгістрацыя руху “За свабоду”, дазвол на распаўсюд газэт “Народная воля” і “Наша Ніва”, сустрэча з прадстаўнікамі БДІПЧ у справе выбарчага заканадаўства — “гэта рэакцыя на просьбы ЭЗ, і гэта радуе”.
Паводле Бэніты Фэрэра-Вальднэр, гэта павінен быць двухбаковы працэс.
“Калі Беларусь зробіць гэтыя зьмены, то важна, каб мы адказалі на гэта нейкім важным пакетам прапаноў. Зараз камісія рыхтуе такія прапановы”.
Чакаецца, што 26 студзеня "тройка Эўразьвязу" сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым падчас пасяджэньня рады ЭЗ. Эўрапейцы скажуць спадару Мартынаву, чаго канкрэтна чакае ЭЗ ад Беларусі і што ЭЗ можа прапанаваць Беларусі.
Паводле спадарыні Фэрэра-Вальднэр, у ЭЗ хочуць ініцыяваць дыялёг уладаў з грамадзянскай супольнасьцю. Таксама эўракамісар выказалася за сустрэчу эўрапарлямэнтароў зь беларускімі дэпутатамі ў Менску.
Што да зьмяншэньня кошту візаў для беларусаў, то тут мяч на баку рады ЭЗ, яна павінна прыняць канчатковае рашэньне. Спадарыня Фэрэра-Вальднэр выказала гатоўнасьць да ажыўленьня праграм партнэрства і супрацы ў рамках Усходняга партнэрства. Яна адзначыла, што пасьля 13 красавіка рада ЭЗ вырашыць, ці працягваць санкцыі адносна Беларусі. І калі рашэньне будзе станоўчае, “то мы гатовыя да новай старонкі ў нашых дачыненьнях”.
На дэбатах выступілі каля 20 парлямэнтароў. Найбольш актыўна бралі ўдзел у дыскусіі сябры польскай дэлегацыі. Так, Яцэк Пратасэвіч адзначыў, што “парлямэнт пазытыўна, але асьцярожна ацэньвае зьмены, якія адбыліся ў Беларусі”. Ён адзначыў рэгістрацыю руху “За свабоду” і дазвол на распаўсюд дзьвюх незалежных газэт “Народная воля” і “Наша Ніва”. Аднак, паводле спадара Пратасэвіча, вызваленым палітвязьням не былі вернуты грамадзянскія правы, а аднаго студэнта, удзельніка акцый пратэсту, арыштавалі да суду.
Паводле эўрадэпутата, для нармалізацыі і бестэрміновага зьняцьця санкцый ключавую значнасьць маюць зьмены ў выбарчым заканадаўстве і законе аб СМІ, а таксама зьмены ў крымінальным кодэксе, зьвязаныя з барацьбой супраць апазыцыі і незалежных журналістаў.
Паводле дэпутата Анышкевіча, сёньня зь Беларусі “прыходзяць не заўсёды адназначныя сыгналы”. Вызвалілі палітвязьняў, зарэгістравалі рух “За свабоду” і вярнулі ў сыстэму распаўсюду дзьве газэты. Але, зь іншага боку, паўтараюцца арышты апазыцыянэраў, а тым, каго вызваляюць з турмаў, абмяжоўваюцца грамадзянскія правы. Шмат няўрадавых арганізацый і газэт яшчэ чакаюць дазволу на дзейнасьць.
Паводле Анышкевіча, “мы не павінны паварочвацца да Беларусі сьпінай. Аднак зараз яшчэ рана пачынаць дыялёг паміж прадстаўнікамі Эўрапарлямэнту і беларускага парлямэнту”.