Пра гэта паведаміў кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў “Белсату” Аляксей Дзікавіцкі:
“Мы падавалі ў сьнежні мінулага году дакумэнты на рэгістрацыю. Прычым, уласна працэдура падачы дакумэнтаў цягнулася прыкладна месяц, таму што ўвесь час прасілі прыйсьці крыху пазьней ці данесьці нейкія дакумэнты. Але ўрэшце ўсе дакумэнты былі пададзеныя і акрэсьлены заканадаўствам тэрмін мінуў 17 лютага, менавіта гэтыя два месяцы.
І вось сёньня мы атрымалі ліст ад МЗС Беларусі, які падпісаў намесьнік міністра спадар Варанецкі. Паводле гэтага ліста, адзначаныя чатыры пункты, якія спрычыніліся да адмовы ў рэгістрацыі. Фармальна адмова выкліканая тым, што дакумэнты ня так падрыхтаваныя. То бок ня тое, што ўвогуле адмаўляюць ў рэгістрацыі…
Новая спроба магчымая пасьля таго, як мы паправім цэлы шэраг памылак. Вось тут такая фармулёўка: «Інфармуем, што разгляд пытаньня аб адкрыцьці ў Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкага пункту тэлеканалу “Белсат” можа быць адноўлены пасьля выпраўленьня адзначаных заўваг».
Нам яшчэ пакуль цяжка сказаць, наколькі гэтыя заўвагі правамерныя, гэта будуць аналізаваць юрысты. Пытаньне толькі ў тым, што калі гэтыя дакумэнты прымалі, то іх таксама спраўджвалі, і ніхто нічога не казаў, што трэба яшчэ нешта прынесьці, неяк іначай зацьвердзіць у натарыюса ці дзесьці яшчэ“.
“Просьба была менавіта аб адкрыцьці карэспандэнцкага пункту ў Беларусі?”
“Так. Гэта быў зварот усяго Польскага тэлебачаньня як фірмы „Тэлевізія Польска“, каб адкрыць прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі. Паколькі „Белсат“ зьяўляецца часткай Польскага тэлебачаньня, то, натуральна, было б прадстаўлена і Польскае тэлебачаньне. Бо «Белсат» — адзін з каналаў Польскага тэлебачаньня”.
“Іншымі словамі, будзе спроба падаваць дакумэнты па-новаму?”
“Канечне. Тут юрысты ўсё гэта прааналізуюць і, напэўна будзем падаваць яшчэ раз. Хоць, насамрэч, вера малая ў тое, што сапраўды будзе нейкі посьпех. Таму што мелі ўжо столькі часу, каб спраўдзіць гэтыя дакумэнты, калі іх прымалі, і вось такі вынік… Хочацца верыць, але цяжка паверыць у тое, што наступным разам канал будзе зарэгістраваны”.