“Нашыя экспэрты зараз знаходзяцца ў Маскве, каб ужо сёньня-заўтра падпісаць гэты дакумэнт”, — паведаміў журналістам кіраўнік ураду Беларусі Сяргей Сідорскі.
27 лютага Сяргей Сідорскі знаходзіцца зь візытам у Санкт-Пецярбургу.
Другая частка стабілізацыйнага крэдыту павінна была паступіць у Беларусь на пачатку лютага, нагадвае БелаПАН.
Аднак міністэрства фінансаў Расеі, кажа Сідорскі, зьвярнулася да беларускага боку, каб разьбіць крэдыт на часткі па 500 мільёнаў даляраў, якія будуць пералічвацца ў лютым і сакавіку.
Першая частка стабілізацыйнага крэдыту — 1 мільярд даляраў — паступіла ў Беларусь у лістападзе 2008 году.