З трох кандыдатураў у выбарчых бюлетэнях застаўся толькі Міхась Пашкевіч. Уладзімер Вуяк і Аляксандар Сергіенка зьнялі свае кандыдатуры на яго карысьць. Новы старшыня М. Пашкевіч пасьля выбараў абвясьціў пра свой намер зрабіць арганізацыю больш пазнавальнай у маладзёжным асяроддзі і рыхтавацца да мясцовых выбараў, якія пройдуць у 2010 годзе.
Раней у “Маладыя дэмакраты” аўтаматычна ўваходзілі ўсе маладыя сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі да 35 гадоў. Зьезд сярод іншага вырашыў, што надалей сябра павінен прыняць рашэньне самастойна, ці будзе ён належаць да моладзевага крыла АГП.