За тыдзень Менск наведалі чатыры эўрапейскія дэлегацыі. Ці зьяўляецца цяпер пытаньне дэмакратыі ў Беларусі ўмовай паляпшэньня стасункаў паміж Менскам і Брусэлем? У чым прычына павароту ў адносінах? Ці выгадныя Беларусі новыя дачыненьні?
Удзельнікі: намесьнік старшыні фонду “Свабода і дэмакратыя” Марэк Буцька з Варшавы і старшыня зарэгістраванага ў Польшчы Беларускага Шуманаўскага таварыства Ігар Лялькоў зь Менску.
Пытаньне дэмакратыі ў Беларусі больш не стаіць на перашкодзе разьвіцьцю дачыненьняў
Валер Карбалевіч: “Такога наплыву эўрапейскіх палітыкаў у Беларусь за кароткі час яшчэ не было. Гэтым тыднем Менск наведала дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Упершыню ў Беларусь прыяжджаў вярхоўны прадстаўнік Эўрасаюзу ў замежнай палітыцы і палітыцы бясьпекі Хавіер Саляна, які быў прыняты на найвышэйшым узроўні. Сёньня ў Беларусь завітала дэлегацыя Эўрапарлямэнту. Можна таксама ўзгадаць візыт у Менск прэм’ер-міністра Латвіі.
Гэтыя візыты падаюцца знакавымі, яны сьведчаць пра стратэгічны паварот у палітыцы ЭЗ адносна Беларусі. Яны адбыліся ў момант, калі беларускія ўлады ўзмацнілі рэпрэсіі супраць незалежнага грамадзтва, у Беларусі зноў зьявіліся палітычныя зьняволеныя. Можна прыйсьці да высновы, што цяпер ужо пытаньні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі больш не стаяць на перашкодзе разьвіцьцю дачыненьняў, не выступаюць умовай паляпшэньня стасункаў. Ці згодныя вы з такой высновай?“
Марэк Буцька: “Так, ЭЗ апошнім часам перастаў гаварыць пра правы чалавека ў Беларусі. Складаецца ўражаньне, што эўрапейскія палітыкі, у тым ліку сп. Саляна, не заўважаюць, што адбываецца ў Беларусі.І я як грамадзянін адной з краін ЭЗ адчуваю сябе няёмка. І грамадзкая думка ў краінах ЭЗ ня згодная зь дзеяньнямі кіроўных палітыкаў у Брусэлі.
Правы чалавека — гэта каштоўнасны фундамэнт ЭЗ. Таму адмова ад уласных каштоўнасьцяў — гэта дрэнна ня толькі для Беларусі, але і для самога ЭЗ“.
Ігар Лялькоў: “Я б ня быў такім катэгарычным у гэтым пляне. Нельга казаць, што ЭЗ перастаў увогуле зьвяртаць увагу на правы чалавека ў Беларусі. Праблема застаецца на парадку дня дыялёгу Беларусі з ЭЗ. А во пляне правоў чалавека ў палітыцы беларускіх уладаў зьявіліся небясьпечныя тэндэнцыі”.
Прычыны зьмены палітыкі
Карбалевіч: “У чым прычына такога павароту?”
Буцька: “Асноўная прычына ў тым, што пытаньне дачыненьняў зь Беларусьсю вырашаюць не палітыкі, а чыноўнікі. У іх няма канцэпцыі, як паўплываць на Лукашэнку дзеля дэмакратыі ў Беларусі. Шмат якія ініцыятывы ўжо скончыліся правалам. Чыноўнікі стаміліся і хочуць нечага новага. Чарговая зьмена чыноўнікаў прывяла да таго, што яны вырашылі размаўляць зь Менскам моркаўкай, а не бізуном. Думаю, гэтыя спробы скончацца гэтаксама, як і раней”.
Лялькоў:“Думаю, ёсьць больш глябальныя прычыны дыялёгу, чым зьмена чыноўнікаў. Ёсьць геапалітычныя прычыны. ЭЗ зацікаўлены ва ўцягваньні Беларусі ў агульнаэўрапейскія працэсы з пэрспэктывай беззваротнай прывязкі нашай краіны да Эўропы. Бо супрацьстаяньне паміж Усходам і Захадам будзе ўзмацняцца бліжэйшымі гадамі. Таму ЭЗ імкнецца ўцягнуць Беларусь у пояс прыязных да сябе краінаў на сваіх межах.
Але ёсьць і эканамічныя прычыны. У эканамічных дачыненьнях больш зацікаўленыя блізкія да Беларусі краіны ЭЗ. Найперш гэта пытаньні энэргетычнай бясьпекі, транзыту энэргасыравіны з Усходу ў Эўропу. Вось цяпер ажывіўся праект па стварэньні Балта-Чарнаморскага энэргетычнага калектару“.
Што выгадна Беларусі?
Карбалевіч: “Ці выгадная Беларусі зьмена стратэгіі эўрапейскіх інстытутаў адносна яе? У асяродзьдзі незалежнага грамадзтва існуюць розныя думкі наконт гэтага. Лідэр руху «За свабоду» Мілінкевіч лічыць станоўчым пацяпленьне дачыненьняў паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем, бо гэта засьцерагае Беларусь ад ціску Расеі. А вось намесьнік старшыні Партыі БНФ Вячорка лічыць, напрыклад, візыт Саляны ў Менск у гэты момант памылкай. А як вы лічыце?”
Буцька: “Я ня бачу карысьці для беларускага грамадзтва ад гэтых новых дачыненьняў эўрапейскіх чыноўнікаў з рэжымам Лукашэнкі. Здаецца, з боку Лукашэнкі гэта толькі гульня.
Ва ўмовах крызісу Лукашэнка разьлічвае на заходнія крэдыты, таму робіць адпаведныя заявы. Але ЭЗ павінен памятаць, у чым сутнасьць гэтага рэжыму, яго ідэалёгіі. Яна пабудавана на супрацьстаяньні Захаду, на стварэньні вобраза ворага, на саюз зь «Вялікай Расеяй».
Што тычыцца эканамічнай карысьці Беларусі ад заходніх крэдытаў. Гэта будзе незваротная дапамога. Бо ў цяперашніх эканамічных умовах Беларусь ня ў стане вяртаць крэдыты. За кошт гэтых крэдытаў эканоміка пратрымаецца яшчэ 1-1,5 месяца, але якая пэрспэктыва?“
Лялькоў: “Зьмена палітыкі ЭЗ адбылася ня гэтым тыднем, а раней. Калі адбудзецца беззваротная прывязка Беларусі да Эўропы, то гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам нашай краіны. Гэтаксама можна казаць і пра ўдзел Беларусі у стварэньні Балта-Чарнаморскага энэргетычнага калектару. Адзінае пытаньне, наколькі далёка гатовы ісьці Лукашэнка ў дачыненьнях з ЭЗ.
Зьмена фармату адносін Беларусі і ЭЗ ня ўсіх у апазыцыі задавальняе. Нават касмэтычныя захады па лібэралізацыі ствараюць дадатковыя магчымасьці для дэмакратычных сілаў у іх камунікацыі з грамадзтвам.
Але за апошнія дзесяць гадоў нехта ў апазыцыі прызвычаіўся, з аднаго боку, мець пэўны высокі статус на Захадзе і прэфэрэнцыі ад гэтага, а з другога боку, рабіць мінімальныя высілкі ўнутры краіны. І некаторых гэтая сытуацыя задавальняе”.
Удзельнікі: намесьнік старшыні фонду “Свабода і дэмакратыя” Марэк Буцька з Варшавы і старшыня зарэгістраванага ў Польшчы Беларускага Шуманаўскага таварыства Ігар Лялькоў зь Менску.
Пытаньне дэмакратыі ў Беларусі больш не стаіць на перашкодзе разьвіцьцю дачыненьняў
Валер Карбалевіч: “Такога наплыву эўрапейскіх палітыкаў у Беларусь за кароткі час яшчэ не было. Гэтым тыднем Менск наведала дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Упершыню ў Беларусь прыяжджаў вярхоўны прадстаўнік Эўрасаюзу ў замежнай палітыцы і палітыцы бясьпекі Хавіер Саляна, які быў прыняты на найвышэйшым узроўні. Сёньня ў Беларусь завітала дэлегацыя Эўрапарлямэнту. Можна таксама ўзгадаць візыт у Менск прэм’ер-міністра Латвіі.
Гэтыя візыты падаюцца знакавымі, яны сьведчаць пра стратэгічны паварот у палітыцы ЭЗ адносна Беларусі. Яны адбыліся ў момант, калі беларускія ўлады ўзмацнілі рэпрэсіі супраць незалежнага грамадзтва, у Беларусі зноў зьявіліся палітычныя зьняволеныя. Можна прыйсьці да высновы, што цяпер ужо пытаньні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі больш не стаяць на перашкодзе разьвіцьцю дачыненьняў, не выступаюць умовай паляпшэньня стасункаў. Ці згодныя вы з такой высновай?“
Марэк Буцька: “Так, ЭЗ апошнім часам перастаў гаварыць пра правы чалавека ў Беларусі. Складаецца ўражаньне, што эўрапейскія палітыкі, у тым ліку сп. Саляна, не заўважаюць, што адбываецца ў Беларусі.
Я як грамадзянін адной з краін ЭЗ адчуваю сябе няёмка.
Правы чалавека — гэта каштоўнасны фундамэнт ЭЗ. Таму адмова ад уласных каштоўнасьцяў — гэта дрэнна ня толькі для Беларусі, але і для самога ЭЗ“.
Ігар Лялькоў: “Я б ня быў такім катэгарычным у гэтым пляне. Нельга казаць, што ЭЗ перастаў увогуле зьвяртаць увагу на правы чалавека ў Беларусі. Праблема застаецца на парадку дня дыялёгу Беларусі з ЭЗ. А во пляне правоў чалавека ў палітыцы беларускіх уладаў зьявіліся небясьпечныя тэндэнцыі”.
Прычыны зьмены палітыкі
Карбалевіч: “У чым прычына такога павароту?”
Буцька: “Асноўная прычына ў тым, што пытаньне дачыненьняў зь Беларусьсю вырашаюць не палітыкі, а чыноўнікі. У іх няма канцэпцыі, як паўплываць на Лукашэнку дзеля дэмакратыі ў Беларусі. Шмат якія ініцыятывы ўжо скончыліся правалам. Чыноўнікі стаміліся і хочуць нечага новага. Чарговая зьмена чыноўнікаў прывяла да таго, што яны вырашылі размаўляць зь Менскам моркаўкай, а не бізуном. Думаю, гэтыя спробы скончацца гэтаксама, як і раней”.
Лялькоў:
Супрацьстаяньне паміж Усходам і Захадам будзе ўзмацняцца бліжэйшымі гадамі.
Але ёсьць і эканамічныя прычыны. У эканамічных дачыненьнях больш зацікаўленыя блізкія да Беларусі краіны ЭЗ. Найперш гэта пытаньні энэргетычнай бясьпекі, транзыту энэргасыравіны з Усходу ў Эўропу. Вось цяпер ажывіўся праект па стварэньні Балта-Чарнаморскага энэргетычнага калектару“.
Што выгадна Беларусі?
Карбалевіч: “Ці выгадная Беларусі зьмена стратэгіі эўрапейскіх інстытутаў адносна яе? У асяродзьдзі незалежнага грамадзтва існуюць розныя думкі наконт гэтага. Лідэр руху «За свабоду» Мілінкевіч лічыць станоўчым пацяпленьне дачыненьняў паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем, бо гэта засьцерагае Беларусь ад ціску Расеі. А вось намесьнік старшыні Партыі БНФ Вячорка лічыць, напрыклад, візыт Саляны ў Менск у гэты момант памылкай. А як вы лічыце?”
Буцька: “Я ня бачу карысьці для беларускага грамадзтва ад гэтых новых дачыненьняў эўрапейскіх чыноўнікаў з рэжымам Лукашэнкі. Здаецца, з боку Лукашэнкі гэта толькі гульня.
Я ня бачу карысьці для беларускага грамадзтва.