Дасьледаваньне праводзілася ў 143 краінах. Найбольш рэлігійнымі выявіліся Эгіпет, Банглядэш, Шры Ланка і Інданэзія. Моцныя пазыцыі мае рэлігія ў Італіі, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Грэцыі, а таксама ў ЗША. Сярод найменш рэлігійных — пяць краінаў Эўразьвязу (узначальвае іхні сьпіс Эстонія), а таксама Азэрбайджан, Ганконг, Японія, Манголія і Беларусь.
Прэс-афіцэр Заводзкага ўпраўленьня міліцыі Анжаліка Гурыновіч не пагаджаецца з тым, што Беларусь — нерэлігійная краіна.
“У нашых людзей, напэўна, яшчэ толькі фармуецца звычка хадзіць у царкву. А наагул наш народ даволі рэлігійны, улічваючы рэлігійныя сьвяты, якія ў нас даволі шырока адзначаюцца”.
Аднак, паводле дадзеных міліцыі, на мінулае праваслаўнае Раство ў цэрквы прыйшло каля 16 тысяч менчукоў. А на каталіцкае — прыкладна 3 тысячы 300. Гэта крыху больш за адзін адсотак ад жыхароў Менску.
“Рэлігійныя пачуцьці не заўсёды бачныя. Не заўсёды людзі схільныя іх дэманстраваць. Галоўнае, каб Бог быў у сэрцы”.
Заводзкая міліцыя Менску пачала вазіць на казаньні ў Сьвята-Георгіеўскую праваслаўную царкву асобаў, якіх могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў і з чыіх сем’яў забраныя дзеці, а таксама злачынцаў, якія знаходзяцца пад наглядам, і тых, хто злоўжывае алькаголем.
“Мы запрасілі, вядома, людзей даволі многа. Мы замовілі аўтобус. Сьвятар прачытаў ім пропаведзь, адслужыў службу, памаліліся яны разам. Слова сьвятара ўзьдзейнічае зусім інакш, чым слова супрацоўніка міліцыі. І калі аб’яднаць гэтыя намаганьні і гэта будзе на добраахвотнай аснове, то, можа, гэта дапаможа чалавеку памяняць сваё жыцьцё да лепшага. Для некага гэта можа быць такі штуршок”.
Юрыст пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін схільны бачыць такое далучэньне да Бога хутчэй праявай аўтарытарызму. Ён пагаджаецца з высновамі інстытуту Gallup. Аднак спадар Луканін лічыць, што больш за 80% грамадзянаў Беларусі назавуць сябе вернікамі і скажуць, што “нешта там на небе ёсьць”.
“Мы вельмі многае робім, каб зьмяніць тыя нормы законаў, якія не адпавядаюць Бібліі. Напрыклад, вельмі шмат нормаў у законе аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях. Нават ёсьць такія нормы, якія, калі іх выконваць літаральна, то яны нават забараняюць сумесныя малітвы дома. Гэта значыць, што я не магу са сваёй сям’ёй сумесна сыстэматычна маліцца і вывучаць Біблію”.
Паводле старшыні касьцёльнага камітэту Міколы Гракава, Беларусь даволі неаднародная. І калі паслухаць сьвятароў на Гомельшчыне і Магілёўшчыне, то пагаджаесься з высновамі інстытуту Gallup.
“Менавіта перарвалася сувязь пакаленьняў. І там рэлігія была практычна зьнішчана. Хрушчоў хацеў абвясьціць Беларусь першай рэспублікай, у якой наагул не было б ніводнага верніка. Але перашкаджалі менавіта нашы заходнія рэгіёны, дзе існавала гэтая сувязь пакаленьняў. У мяне знаёмы сьвятар некалі працаваў у Чашніках. Там ёсьць каталіцкая і праваслаўная парафія. Колькі там людзей заходзіць у царкву ці ў касьцёл?! Іх наагул бянтэжыла тое, што сьвятар каля капліцы ў прыватным доме паставіў крыж з укрыжаваньнем. І людзі пісалі. І падобнае цяпер адбываецца ў Лельчыцах. Людзей бянтэжаць рэлігійныя сымбалі, наагул яны ня хочуць іх бачыць, прымаць у сваё жыцьцё”.
Вымяраць узровень рэлігійнасьці даволі складана, бо грунтоўных дасьледаваньняў фактычна не праводзіцца. Да прыкладу, паводле кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь — краіна праваслаўная, тут амаль 85% вернікаў. Сюды часта наведваўся з пастырскімі візытамі Маскоўскі патрыярх, расьце колькасьць храмаў і прыходаў. Таксама ёсьць шэраг дамоваў аб супрацоўніцтве праваслаўнай царквы зь дзяржаўнымі інстытутамі.
Аднак, паводле стваральніцы парталу “Царква” Натальлі Васілевіч, гэтымі дамовамі царква хутчэй заганяе сябе ў залатую клетку:
“Гэта нават замінае рэлігійнасьці. Гэтыя дамоўленасьці ў рэшце рэшт застаюцца пустым гукам. Да заключэньня гэтых дамоўленасьцяў у царквы было нашмат больш магчымасьцяў праводзіць нейкую дзейнасьць. Зь іншага боку, царкве даводзіцца плаціць ляяльнасьцю да дзяржавы, трэба маўчаць, калі маўчаць царква не павінна”.
Прадстаўнік Беларускага экзархату, архімандрыт Аляксій Шынкевіч кажа, што ў Беларусі рэлігія “на сэрцы, а не на языку”.
“Для нас меркаваньні гэтага інстытуту ня ёсьць аўтарытэтнымі. Мы бачым, наколькі наш народ рэлігійны. Канечне, мы, сьвятары, вельмі крытычна ставімся да духоўнага стану нашага народу. Бо нам хочацца, каб ён быў лепшы, адукаваны ў хрысьціянскай навуцы. Трэба ўлічваць, 70 гадоў дарма не прайшлі. Але мы бачым шчырыя памкненьні да Бога, і гэта самае значнае, што мы можам бачыць сёньня”.
Сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч, які быў аштрафаваны ўладамі за асьвячэньне крыжа, адзначае:
“Як бы там ні было, але паступова ідзе вяртаньне народу да рэлігійнасьці. Хаця, канечне, марудна. Беларусы адраджаюцца як нацыя і як рэлігійная нацыя. Дзяржаўнасьць і мэнталітэт трымаюцца на слупах — Бог, мова, вера, Бацькаўшчына. І, зрэшты, улада. Таму, калі ўлада загаворыць па-беларуску, то і пойдзе наша беларуская рэлігійная дзейнасьць. Бо ня ўсе беларусы ідуць у Расейскую праваслаўную царкву. Бо тая царква чужая. Таму беларусы яшчэ ў многім вагаюцца, кідаюцца”.
Прэс-афіцэр Заводзкага ўпраўленьня міліцыі Анжаліка Гурыновіч не пагаджаецца з тым, што Беларусь — нерэлігійная краіна.
“У нашых людзей, напэўна, яшчэ толькі фармуецца звычка хадзіць у царкву. А наагул наш народ даволі рэлігійны, улічваючы рэлігійныя сьвяты, якія ў нас даволі шырока адзначаюцца”.
На Раство ў цэрквы прыйшло крыху больш за 1% менчукоў.
“Рэлігійныя пачуцьці не заўсёды бачныя. Не заўсёды людзі схільныя іх дэманстраваць. Галоўнае, каб Бог быў у сэрцы”.
Заводзкая міліцыя Менску пачала вазіць на казаньні ў Сьвята-Георгіеўскую праваслаўную царкву асобаў, якіх могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў і з чыіх сем’яў забраныя дзеці, а таксама злачынцаў, якія знаходзяцца пад наглядам, і тых, хто злоўжывае алькаголем.
“Мы запрасілі, вядома, людзей даволі многа. Мы замовілі аўтобус. Сьвятар прачытаў ім пропаведзь, адслужыў службу, памаліліся яны разам. Слова сьвятара ўзьдзейнічае зусім інакш, чым слова супрацоўніка міліцыі. І калі аб’яднаць гэтыя намаганьні і гэта будзе на добраахвотнай аснове, то, можа, гэта дапаможа чалавеку памяняць сваё жыцьцё да лепшага. Для некага гэта можа быць такі штуршок”.
Юрыст пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін схільны бачыць такое далучэньне да Бога хутчэй праявай аўтарытарызму. Ён пагаджаецца з высновамі інстытуту Gallup. Аднак спадар Луканін лічыць, што больш за 80% грамадзянаў Беларусі назавуць сябе вернікамі і скажуць, што “нешта там на небе ёсьць”.
“Мы вельмі многае робім, каб зьмяніць тыя нормы законаў, якія не адпавядаюць Бібліі. Напрыклад, вельмі шмат нормаў у законе аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях. Нават ёсьць такія нормы, якія, калі іх выконваць літаральна, то яны нават забараняюць сумесныя малітвы дома. Гэта значыць, што я не магу са сваёй сям’ёй сумесна сыстэматычна маліцца і вывучаць Біблію”.
Паводле старшыні касьцёльнага камітэту Міколы Гракава, Беларусь даволі неаднародная. І калі паслухаць сьвятароў на Гомельшчыне і Магілёўшчыне, то пагаджаесься з высновамі інстытуту Gallup.
Людзей бянтэжаць рэлігійныя сымбалі, яны ня хочуць іх бачыць, прымаць у сваё жыцьцё.
Вымяраць узровень рэлігійнасьці даволі складана, бо грунтоўных дасьледаваньняў фактычна не праводзіцца. Да прыкладу, паводле кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь — краіна праваслаўная, тут амаль 85% вернікаў. Сюды часта наведваўся з пастырскімі візытамі Маскоўскі патрыярх, расьце колькасьць храмаў і прыходаў. Таксама ёсьць шэраг дамоваў аб супрацоўніцтве праваслаўнай царквы зь дзяржаўнымі інстытутамі.
Аднак, паводле стваральніцы парталу “Царква” Натальлі Васілевіч, гэтымі дамовамі царква хутчэй заганяе сябе ў залатую клетку:
Царкве даводзіцца маўчаць, калі маўчаць царква не павінна.