Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забароненая прэзэнтацыя


Алег Латышонак
Алег Латышонак

15 лютага ў Глыбоцкім касьцёле Сьвятой Тройцы мелася адбыцца прэзэнтацыя кнігі гісторыка Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”. Аднак імпрэзу забаранілі.

Мясцовыя актывісты так і не змаглі даведацца, хто з прадстаўнікоў вэртыкалі і якога ўзроўню забараніў сустрэчу, на якой зьбіраўся выступіць доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўнівэрсытэту Алег Латышонак.

Яны кажуць, што, мажліва, крамольным падаўся зьмест кнігі, якую аўтар меркаваў прэзэнтаваць патэнцыйным чытачам. У кнізе сабраныя артыкулы пра жыцьцё і дзейнасьць генэрала Станіслава Булак-Балаховіча і ягонага брата Язэпа, Аляксандра Прушынскага (Алеся Гаруна) ды іншых вядомых асобаў, а таксама тэксты, датычныя гісторыі беларускага збройнага змаганьня за ўласную дзяржаву ў першай палове ХХ стагодзьдзя. Зьмешчана ў зборніку і фундамэнтальная праца “Беларускія вайсковыя фармаваньні: 1917—1923 гг.”, якая выйшла па-польску ў 1995 годзе, а па-беларуску надрукаваная тут упершыню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG